Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 20:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 А паслугачы цара сірыйскага сказалі яму: «Бог гор — іх Бог, таму яны перамаглі нас; а мы нападзём на іх на раўніне, і пераможам іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 А слугі валадара Сірыі сказалі яму: «Бог гор ёсьць Богам іхнім, таму яны былі мацнейшыя за нас. Але калі мы нападзем на іх на раўніне, мы будзем мацнейшыя за іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Слугі цара Сірыйскага сказалі яму: Бог іхні ёсьць Бог гор, таму яны адолелі нас; калі ж мы будзем біцца на раўніне, дык напэўна адолеем іх;

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 20:23
13 Крыжаваныя спасылкі  

бо пабудавалі яны і сабе ўзгоркі, і слупы, і ідалаў на кожным высокім узгорку і пад кожным зялёным дрэвам.


Такім чынам, зрабі так: паскідай усіх цароў з іх месцаў, і пастаў на іх месца намеснікаў;


І падышоў чалавек Божы да цара Ізраэля, і сказаў яму: «Гэта кажа Госпад: “За тое, што сірыйцы сказалі: “Госпад — Бог гор, а не Бог раўнін”, — усё гэта вялікае мноства Я аддам у рукі твае, каб ведалі вы, што Я — Госпад”».


І сказалі яму паслугачы яго: «Вось, мы чулі, што цары дому ізраэльскага міласцівыя, дык надзеньма рыззё на клубы свае і вяроўкі на шыі свае і выйдзем да цара Ізраэля: можа, ён збавіць душу тваю».


Дзе багі тых народаў, якіх знішчылі бацькі мае, гэта значыць, Газан, і Харан, і Рэзэф, і сыноў Эдэна, якія былі ў Тэласары?


Якія ж з усіх багоў гэтых земляў уратавалі зямлю сваю ад рукі маёй? Ці ж і Ерузалім уратуе Госпад ад рукі маёй?»


Я — Госпад: гэта імя Маё; і славы сваёй не аддам іншаму, і хвалы сваёй — ідалам.


«Госпадзе, цвярдыня мая і абарона мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі; да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Сапраўды, бацькі нашы атрымалі ў спадчыну няпраўду, марнасць, якая нічым не дапаможа.


Гора нам! Хто нас уратуе ад рукі гэтых узвышніх багоў? Гэта тыя самыя багі, якія ўдарылі Егіпет усякай плягай у пустыні.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы