ВЫСЛОЎІ 12:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Шлях бязглуздага — роўны ў вачах яго, а хто мудры — слухае парады. Біблія (пераклад А.Бокуна) Шлях неразумнага слушны ў вачах ягоных, але мудры той, хто слухае параду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры. |
Ёсць дарога, што здаецца чалавеку справядлівай, але ўрэшце рэшт вядзе яна да смерці.
Бачыў ты чалавека, што самому сабе мудрым здаецца? Больш бязглузды будзе спадзявацца на гэта.
Юнак бедны і мудры лепшы за цара старога і неразумнага, які ўжо не можа быць перасцярожаны.
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.