Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ВЫСЛОЎІ 13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Мудры сын любіць настаўленне бацькі, насмешнік не слухае, калі яго ганяць.

2 З плода вуснаў сваіх чалавек жывіцца дабром, а душа крывадушніка — гвалтам.

3 Хто вусны свае беражэ — беражэ душу сваю, а хто летуценны ў размове, — таму бяда.

4 Гультай хоча, а не мае, а душа працавітых насыціцца.

5 Справядлівы адмовіцца ад ілжывага слова, а бязбожнік сарамаціць і ганьбіць.

6 Справядлівасць беражэ бязгрэшнага ў дарозе, а бязбожнасць ставіць падножку грэшніку.

7 Ёсць той, хто быццам лічыцца за багача, хаця нічога не мае; і ёсць той, хто быццам лічыцца за беднага, хаця ў яго багацця шмат.

8 Выкуп душы чалавека — яго багацце, а хто бедны — не вытрымлівае папроку.

9 Святло справядлівых весяліць, а каганец бязбожнікаў тухне.

10 Між пыхліўцаў — толькі сваркі, а ў пакорлівых — мудрасць.

11 Маёмасць ад марнасці паменшыцца, а хто збірае ў руку — памнажае.

12 Надзея, што доўга не здзяйсняецца, вынішчае душу, а жаданне, што здзяйсняецца, — дрэва жыцця.

13 Хто пагарднае словам робіць, той сам прычыняе шкоду сабе; а хто паважае пастанову, таму адплаціцца.

14 Закон мудрага — крыніца жыцця, каб пазбегнуць путаў смерці.

15 Добры розум выклікае ласку, а на шляху несумленных — бездань.

16 Кожны разумны чалавек дзейнічае з розумам; а неразумны выяўляе бязглуздасць.

17 Бязбожны вяшчун трапляе ў бяду, а верны пасол — здароўе.

18 Беднасць і ганьба таму, хто пагарджае настаўленнем; а хто верыць таму, хто ганіць, — будзе ў пашане.

19 Жаданне, калі споўніцца, цешыць душу, а бязглуздыя адмаўляюцца бегчы ад ліха.

20 Хто з мудрымі ходзіць — будзе мудрым, а сябар бязглуздых зробіцца ліхім.

21 За грэшнікамі гоніцца ліха, а дабром адплаціцца справядлівым.

22 Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.

23 Многа хлеба бывае і на нівах бедных, а ёсць і той, хто гіне, бо не хапае законнасці.

24 Ненавідзіць сына свайго той, хто шкадуе розгі, а хто любіць яго, той заўжды выхоўвае яго.

25 Справядлівы насычае і напаўняе душу сваю, а чэрава бязбожнікаў — ненаеднае.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы