БЫЦЦЁ 35:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, і Сімяон, і Леві, і Юда, і Ісахар, і Забулон. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Леі: першародны Якуба Рубэн, Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулён. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Ліі: першынец Якава Рувім, пасьля яго Сымон, Левій, Юда, Ісахар і Завулон. |
і памясціў адну і другую нявольніц з іх дзецьмі наперадзе, Лію з яе дзецьмі крыху за імі, а Ракель і Язэпа — самымі апошнімі.
Рубэн, першародны мой, ты — моц мая і пачатак сілы маёй; першы па дастойнасці, старэйшы па сіле!
Затым над пакаленнямі Ізраэля сталі: над Рубэнітамі кіраўніком быў Эліязэр, сын Зэхры; над Сімяонітамі — Сафація, сын Маахі;
Гэткія імёны сыноў Ізраэля, якія разам з Якубам увайшлі ў Егіпет; кожны ўвайшоў са сваёю сям’ёй:
І вось выхад з горада: з паўночнага боку, памер якога будзе чатыры тысячы пяцьсот прутоў,
Ад сыноў Рубэна, першароднага Ізраэля — пакаленні па плямёнах і па сем’ях бацькоў іх, па імёнах усіх людзей мужчынскага полу ад дваццаці гадоў і вышэй, здатных да бою.
Першым узняўся сцяг лагера сыноў Юды па іх дружынах, князем якіх быў Наасон, сын Амінадаба;
З усходу хай стаіць лагер Юды па дружынах войска яго, а кіраўніком сыноў яго хай будзе Наасон, сын Амінадаба;
Рубэн першародны Ізраэля. Сыны Рубэна: Гэнох, ад якога род Гэноха, і Паллю, ад якога род Паллю,
І даў яму запавет абразання; і так нарадзіў Ізаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень, а Ізаак – Якуба, а Якуб – дванаццаць патрыярхаў.
Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.
І трэцяе жэрабя выпала сынам Забулона па родах іх; мяжа іх уладання была аж да Сарыда,
з пакалення Сімяона дванаццаць тысяч, з пакалення Леві дванаццаць тысяч, з пакалення Ісахара дванаццаць тысяч,
Ад Эфраіма прыбылі князі ў даліну, за ім Бэньямін з народам сваім. Ад Махіра князі прыйшлі, і ад Забулона тыя, хто трымае скіпетр.
Князі Ісахара былі з Дэбораю; так Барак пасланы быў у даліну з пешымі сваімі. А ў ваколіцах Рубэна разважаюць доўга.
Увесь народ, які быў у браме, і старэйшыны адказалі: «Мы з’яўляемся сведкамі; хай Госпад зробіць гэтую жанчыну, якая ўвойдзе ў дом твой, падобнай да Ракель і Ліі, якія абедзве збудавалі дом Ізраэля. Набывай багацце ў Эфраце і зрабі слаўным імя тваё ў Бэтлехэме!