Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 15:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Жэрабя пакалення сыноў Юды па родах яго было такое: аж да мяжы Эдома, да пустыні Сін, насупраць Нагэба, аж да найдалейшых краёў на паўднёвым баку.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала [спадчыну] паводле сем'яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Жэрабя племю сыноў Юдавых, паводле родаў іхніх, выпала такое: сумежна зь Ідумэяю была пустыня Сін, на поўдзень, пры канцы Тэмана;

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 15:1
13 Крыжаваныя спасылкі  

Сыны Ліі: першародны сын Якуба Рубэн, і Сімяон, і Леві, і Юда, і Ісахар, і Забулон.


Саламон святкаваў у той час урачыстае свята, і ўвесь Ізраэль з ім, вялікае мноства людзей ад уваходу ў Эмат аж да ручая Егіпецкага, перад Госпадам, Богам нашым, на працягу сямі дзён.


А мяжа паўднёвая — паўднёвыя землі ад Тамара аж да водаў Мэрыбы каля Кадэса і ўздоўж ракі аж да Вялікага мора; гэта частка паўднёвая ў бок поўдня.


І каля мяжы Рубэна, ад усходу аж да мора, атрымае Юда адну частку ва ўласнасць.


і як мы клікалі Госпада, і як выслухаў Ён нас, і паслаў Анёла, Які вывеў нас з Егіпта. І вось мы ў горадзе Кадэсе, што знаходзіцца пры межах тваіх, размясціліся


і з Ерузаліма, з Ідумеі; і тыя, што з-за Ярдана, ды з ваколіц Тыра і Сідона велізарны натоўп, пачуўшы, што Ісус чыніў, сабраўся да Яго.


Бо зграшылі вы адносна Мяне між сынамі Ізраэля пры водах Мэрыбы каля Кадэса, на пустыні Сін, бо не ўшанавалі святасці Маёй сярод сыноў Ізраэля.


якія дзялілі ўсё жэрабем, як загадаў Госпад праз Майсея, дзевяці пакаленням і палове пакалення.


Яго мяжа паўднёвая ідзе ад канца мора Салёнага і ад яго мыса, што глядзіць на поўдзень,


Раздзяліце між сабой зямлю на сем частак: Юда хай застаецца ў сваіх межах на паўднёвым баку, і дом Язэпа — на поўначы.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы