Ты ўмацаваў Сабе народ Твой, Ізраэль, як народ вечны; і Ты, Госпадзе, стаў яму Богам.
ІСАІ 12:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, Бог збаўлення майго! Буду мець давер і не буду баяцца, мужнасць бо мая і хвала мая — Госпад, і стаўся для мяне збаўленнем!» Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Бог - ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь - сіла мая, і песьня мая - Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем. |
Ты ўмацаваў Сабе народ Твой, Ізраэль, як народ вечны; і Ты, Госпадзе, стаў яму Богам.
САМЭК. Умацована сэрца яго, не будзе баяцца, АЙН. калі з пагардаю гляне на непрыяцеляў сваіх.
Давідаў. Госпад — светач мой і збаўленне маё — каго я буду баяцца? Госпад — абарона жыцця майго, перад кім я буду трымцець?
Дзівосным чынам у справядлівасці Ты пачуеш нас, Божа збаўлення нашага, надзея ўсіх канцоў зямлі і далёкага мора.
Моц мая і сіла мая — Госпад, Ён стаў для мяне збаўленнем. Ён — Бог мой, і буду славіць Яго; Ён — Бог бацькі майго, і буду ўзвялічваць Яго!
Дзеля таго вось што кажа Госпад, Бог Магуццяў: «Народзе Мой, што жывеш на Сіёне, не бойся Асірыі: дубцом будзе біць яна цябе і палку сваю падыме, як Егіпет.
бо забыўся ты Бога збаўлення свайго і не ўспомніў пра скалу моцы сваёй: дзеля таго пасадзіш ты расліны прыемныя ды парастак чужы пасееш.
хіба толькі часам будзе трымацца Маёй абароны, учыніць супакой са Мною, мір учыніць са Мною.
І будзе чалавек, як сховішча ад ветру ды прыпынак перад бурай, як ручаі водаў на засохлай зямлі або засень вялікай скалы на сухой зямлі.
Госпадзе, аздараві мяне! І пад гук цытры будзем спяваць усе дні жыцця нашага ў доме Госпада».
Ізраэль збаўлены збаўленнем вечным у Госпадзе; не будзеце засаромлены ды не пачырванееце аж на векі вечныя.
І цяпер кажа Госпад, Які ўфармаваў мяне з улоння маці на слугу Сабе, каб прывёў я Якуба да Яго і каб Ізраэль сабраўся да Яго: так праславіўся я ў вачах Госпада, і Бог мой стаўся крэпасцю маёй.
Хто з вас баіцца Госпада, слухаючы голас паслугача Яго, хто ходзіць у цемры і няма яму святла — хай спадзяецца на імя Госпада і хай абапіраецца на Бога свайго.
«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
Вось што даў Госпад пачуць на граніцах зямлі: «Скажыце дачцы сіёнскай: “Вось жа, прыходзіць збаўленне тваё, вось плата Яго разам з Ім і ўзнагарода Яго перад ёю”».
Але будуць радавацца і весяліцца назаўсёды з таго, што Я ствараю: бо, вось, Я ствараю з Ерузаліма весялосць і з яго народа — радасць.
Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.
У тыя дні будзе збаўлены Юда, а Ізраэль будзе жыць бяспечна, і гэта — імя, якім назавуць яго: “Госпад — справядлівасць наша”.
Сапраўды, падманныя тыя ўзгоркі і гоман на гарах. Сапраўды, у Госпадзе, Богу нашым, збаўленне Ізраэля.
Бо выдаў Ты праўдзівыя прысуды ва ўсім, што Ты навёў на нас і на Ерузалім, святы горад нашых бацькоў, бо ў праўдзе і ў законнасці навёў Ты ўсё гэта на нас з прычыны нашых грахоў.
Але дом Юды пашкадую і збаўлю іх у Госпадзе, Богу іх. Не збаўлю іх, аднак, ані лукам, ані мечам, ані вайною, ані коньмі, ані коннікамі».
І вы, сыны Сіёна, радуйцеся і цешцеся ў Госпадзе, Богу вашым, бо Ён даў вам паводле справядлівасці дождж і ўчыніў, каб праліўся на вас дождж ранні і дождж позні, як і раней.
Бо не саромеюся Евангелля Хрыстова: яно ёсць моц Божая на збаўленне кожнаму верніку, перш юдэю, і грэку.
Ды агульна прызнана, што вялікая таямніца пабожнасці: Бог аб’явіўся ў целе, засведчаны Духам, паказаўся анёлам, абвешчаны народам, прыняты вераю ў свеце, узнесены ў славе.
І ўсклікаюць яны моцным голасам, кажучы: «Збаўленне ў Бога нашага, Які сядзіць на пасадзе, і ў Ягняці!»
І Ганна малілася і казала: «Радуецца сэрца маё ў Госпадзе, узняўся рог мой у Богу маім; адкрыліся вусны мае супраць ворагаў маіх, бо ўзвесялілася я ў збаўленні Тваім.