ІСАІ 12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 І ты скажаш у той дзень: «Услаўлю Цябе, Госпадзе, бо хаця разгневаўся Ты на мяне, але гнеў Твой супакоіўся і пацешыў Ты мяне. 2 Вось жа, Бог збаўлення майго! Буду мець давер і не буду баяцца, мужнасць бо мая і хвала мая — Госпад, і стаўся для мяне збаўленнем!» 3 Вы ж з радасцю чэрпаць будзеце ваду з крыніц збаўлення. 4 І скажаце вы ў той дзень: «Слаўце Госпада! Прызывайце імя Яго! Дайце пазнаць сярод народаў творы Яго, прыпамінайце, якое высакароднае імя Яго! 5 Спявайце Госпаду, бо велікадушна паступіў, хай гэта будзе вядома ва ўсім свеце. 6 Весяліся і спявай, што жывеш на Сіёне, бо вялікі пасярод цябе Святы Ізраэлеў!» |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)