ІСАІ 12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)Іс 12 1 І скажаш у той дзень: слаўлю Цябе, Госпадзе; Ты гневаўся на мяне, але адвёў гнеў Твой і суцешыў мяне. 2 Вось, Бог - ратунак мой: спадзяюся на Яго, і не баюся; бо Гасподзь - сіла мая, і песьня мая - Гасподзь; і Ён быў мне збавеньнем. 3 І ў радасьці будзеце чэрпаць ваду з крыніц збавеньня, 4 і скажаце ў той дзень: слаўце Госпада, заклікайце імя Яго; абвяшчайце ў народах дзеі Яго; нагадвайце, што вялікае імя Яго; 5 сьпявайце Госпаду, бо Ён учыніў вялікае, - хай ведаюць гэта на ўсёй зямлі. 6 Весяліся і радуйся, жыхарка Сіёна, бо вялікі сярод цябе Сьвяты Ізраілеў. |