Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 58:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але Ты, Госпадзе, зь іх пасьмяешся; Ты пасароміш усе народы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Быццам слімак, што знікае, марнеючы, быццам выкідыш жанчыны, які не бачыць сонца.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 58:9
17 Крыжаваныя спасылкі  

Прагоняць яго са сьвятла ў цемру, і ўвесь сьвет будзе гнаць яго.


Падхопіць яго вецер усходні і панясе, і віхура адарве яго ад месца ягонага.


І як спарон схаваны быў бы я, або як немаўля, што ня бачыла сьвятла.


Бязбожнік у пыхлівасьці сваёй перасьледуе ўбогага. Няхай будзе ён схоплены ў зламыснасьці, якую надумаў.


Шляхі ягоныя пасьпяховыя ў-ва ўсякі час; суды Твае высока аддаленыя ад яго; на ўсіх ворагаў сваіх [грэбліва] дзьмухае ён.


Абселі мяне, быццам пчолы, і згарэлі яны, як агонь з цярніны, бо імем ГОСПАДА я перамог іх.


Ускладзі бярэмя тваё на ГОСПАДА, і Ён паклапоціцца пра цябе; ня дасьць Ён ніколі, каб пахіснуўся праведнік.


Калі нахлыне жах, як бура, і загуба ваша, быццам віхура, калі прыйдуць на вас трывога і гора,


Калі пранясецца віхура, ня будзе больш бязбожніка, а праведнік мае вечны падмурак.


Бязбожнік будзе адкінуты за ліхоцьце сваё, а праведнік і пры сьмерці сваёй мае надзею.


Бо сьмех дурня — як трэс­кат трэсак пад гаршчком. І гэта таксама марнасьць.


Бушуюць плямёны, як бушуюць воды вялікія; але пасварыцца на іх [Бог], і яны ўцякуць далёка, і будуць падхопленыя ветрам як мякіна на гарах і як [круціцца] віхор перад бурай.


Ледзь яны пасаджаныя, ледзь пасеяны, ледзь камель іхні закараніўся ў зямлі, як Ён дыхнуў на іх, і яны павысыхалі, і віхор панёс іх як салому.


Вось, бура ад ГОСПАДА, лютасьць выходзіць, і віхор шалее і спадае на галаву бязбожнікаў.


А калі ГОСПАД ство­рыць незвычайнае, і зямля разявіць пашчу сваю, і праглыне іх і ўсё, што да іх [належыць], і жывыя трапяць яны ў адхлань, ведайце, што яны зьневажалі ГОСПАДА».