ПСАЛТЫР 17:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Малітва Давіда. Пачуй, ГОСПАДЗЕ, праведнасьць [маю], зваж на галашэньне маё, прыхілі вуха да малітвы маёй з вуснаў нефальшывых! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кіроўцу хору. Раба Гасподняга Давіда, калі ён прамовіў ад Госпада словы гэтай песьні ў той дзень, як Гасподзь вызваліў яго з рук усіх ягоных ворагаў і з рукі Саўлавай. І ён сказаў: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Маленне Давіда. Выслухай, Госпадзе, апраўданне маё, зваж на маленне маё. Прыхілі вуха Тваё да малітвы маёй з вуснаў неліслівых. |
Няхай будзе вуха Тваё ўважлівае і вочы Твае адкрытыя, каб пачуць малітву слугі Твайго, якой я малюся перад абліччам Тваім сёньня дзень і ноч за сыноў Ізраіля, слугаў Тваіх, і прызнаюся ў грахах сыноў Ізраіля, якімі мы грашылі супраць Цябе, і я, і дом бацькі майго грашылі.
Чалавек з языком [ліхім] на зямлі ня ўстоіць; на чалавека злачыннага ліхоцьце цікаваць будзе, каб загубіць яго.
Я крычу да Цябе, ГОСПАДЗЕ, кажучы: «Ты — прыстанішча маё, Ты — частка мая ў зямлі жывых!»
Псальм Давіда. ГОСПАДЗЕ, пачуй малітву маю, прыхілі вуха на маленьне маё, паводле праўды Тваёй адкажы мне, паводле праведнасьці Тваёй.
Ты выратаваў мяне ад звадак людзей, паставіў мяне за галаву народам. Людзі, якіх я ня ведаў, будуць служыць мне.
Судзі мяне, Божа, і барані мяне ў справе маёй супраць народу небагабойнага! Ад чалавека крывадушнага і беззаконнага збаў Ты мяне!
Малітва Давіда. Прыхілі, ГОСПАДЗЕ, вуха Тваё, адкажы мне, бо я — бедны і прыгнечаны.
Няхай прыйдзе перад аблічча Тваё малітва мая; прыхілі вуха Тваё да галашэньня майго.
І сказаў Госпад: «За тое, што народ гэты набліжаецца да Мяне [толькі] вуснамі сваімі і славіць Мяне губамі сваімі, а сэрца ягонае далёка ад Мяне, і страх іхні перада Мною — [толькі] прыказаньне чалавечае, якое вывучылі яны,
І таксама пасьля ўсяго гэтага здрадлівая сястра ейная, Юда, не навярнулася да Мяне ўсім сэрцам, але толькі фальшыва, кажа ГОСПАД».
“Народ гэты набліжаецца да Мяне вуснамі сваімі і губамі шануе Мяне; а сэрца іхняе трымаецца далёка ад Мяне.
Ісус убачыў Натанаэля, які ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось, сапраўды, Ізраільцянін, у якім няма подступу».