І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.
ЁВА 27:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ахопяць яго жахі, як паводка, і ўначы схопіць яго бура. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як воды, спасьцігнуць яго жахі; уначы падхопіць яго бура. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ахопіць яго нястача, як вада, ноччу прыцісне яго навальніца. |
І сталася, што ў тую самую ноч выйшаў анёл ГОСПАДА і забіў у табары Асірыйцаў сто восемдзясят пяць тысячаў [чалавек]. І ўсталі раніцаю, і вось, усе яны мёртвыя.
Ён заўсёды чуе крык жахлівы вушамі сваімі, і калі падаецца, што ўсё спакойна, на яго нападае нішчыцель.
Калі будзе напаўняць жывот свой, Бог спашле на яго ярасьць гневу Свайго, і вылье на яго кару Сваю.
Лёгкі ён на абліччы вады, і праклятая доля ягоная на зямлі, і ня вернецца ён на шлях да вінаградніку.
Неспадзявана паміраюць яны, і сярод ночы паўстае народ, і яны зьнікаюць, і моцных выганяюць не рукой [чалавека].
Душа сумуе ў-ва мне; дык з зямлі Ярданскай, з гор Гермону, з гары Міцар я пра Цябе ўспамінаю.
I сталася а палове ночы, і забіў ГОСПАД усіх першародных у зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзеў на пасадзе сваім, аж да першароднага вязьня, які ў вязьніцы, і ўсіх першародных у жывёлы.
і сказаў: «Я клікаў да ГОСПАДА з нядолі маёй, і Ён адказаў мне; з нутра адхлані я загаласіў, і Ты пачуў голас мой.