Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ЁНЫ 2 - Біблія (пераклад А.Бокуна)


Ёна 2

1 І вызначыў ГОСПАД вялікую рыбу, каб праглынула Ёну, і быў Ёна ў нутры рыбы тры дні і тры ночы.

2 І маліўся Ёна да ГОСПАДА, Бога свайго, з нутра рыбы,

3 і сказаў: «Я клікаў да ГОСПАДА з нядолі маёй, і Ён адказаў мне; з нутра адхлані я загаласіў, і Ты пачуў голас мой.

4 Ты кінуў мяне глыбока ў сэрца мораў, і вір акружыў мяне, усе плыні Твае і хвалі Твае прайшлі праз мяне.

5 І я сказаў: “Я прагнаны ад вачэй Тваіх. Як я пагляджу яшчэ на сьвятую сьвятыню Тваю?”

6 Нахлынулі воды на мяне аж да душы, глыбіня агарнула мяне навокал, травы марскія абвілі галаву маю.

7 Да падвалінаў гор я зыйшоў, зямля заваламі сваімі замкнула мяне на вякі. Але Ты вывеў са зьнішчэньня жыцьцё маё, ГОСПАДЗЕ, Божа мой.

8 Калі млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.

9 Тыя, што захоўваюць марнасьці манлівыя, адкідаюць міласэрнасьць ад сябе.

10 Але я з голасам падзякі прынясу ахвяру Табе, споўню, што абяцаў. Збаўленьне ў ГОСПАДА».

11 І сказаў ГОСПАД рыбе, і яна выкінула Ёну на сухазем’е.

Сачыце за намі:



Аб'явы