ЁВА 11:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці можаш ты сьцяміць глыбіні Божыя, і ці можаш дайсьці да межаў Усемагутнага? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці можаш ты дасьледаваньнем знайсьці Бога? Ці можаш цалкам спасьцігнуць Усеўладнага? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хіба заўважыш ты сляды Божыя і хіба спасцігнеш дасканала Усемагутнага? |
Вось такія канцы шляхоў Ягоных; і толькі слабыя словы мы чуем пра Яго. Хто можа зразумець грымоты велічы Ягонай?»
Усемагутнага знайсьці мы ня можам: Ён — магутны ў сіле, судзе і праведнасьці, але не прыгнятае нікога.
Хто той, які хавае параду бяз веданьня? Сапраўды, я гаварыў, і не разумеў. Гэта рэчы, цудоўнейшыя за мяне, і я ня ведаю іх.
Голас грымотаў Тваіх у віхуры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.
Хто ўзыходзіў на неба і зыходзіў? Хто сабраў вецер у жменю сваю? Хто зьвязаў воды ў адзежу? Хто ўмацаваў усе канцы зямлі? Якое імя яго і якое імя сына ягонага, ці ведаеш ты?
Усё Ён зрабіў прыгожым у свой час; і даў ім вечнасьць у сэрца, аднак чалавек не спасьцігне справаў, якія робіць Бог, ад пачатку аж да канца.
Ці ты ня ведаеш? Або ты ня чуў? Бог Вечны, ГОСПАД, Які стварыў канцы зямлі, Ён ня слабне і не стамляецца, і недасьледная мудрасьць Ягоная!
Усё Мне аддадзена Айцом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў адкрыць.
О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
Бо хто зразумеў розум Госпада, што будзе [нешта] даводзіць Яму? А мы маем розум Хрыстовы.
Мне, найменшаму з усіх сьвятых, дадзена ласка гэтая — сярод паганаў дабравесьціць пра недасьледнае багацьце Хрыстовае