Дык цяпер, Госпадзе Божа, устань на месца супакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасці Тваёй: Твае святары, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў збаўленне і хай святыя Твае радуюцца дабром.
1 ПЯТРА 5:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату. |
Дык цяпер, Госпадзе Божа, устань на месца супакою Твайго, Ты і каўчэг магутнасці Тваёй: Твае святары, Госпадзе Божа, хай апрануцца ў збаўленне і хай святыя Твае радуюцца дабром.
Бо гэта кажа Высокі і Узвышні, Які пражывае ў вечнасці, а імя Яго — святое: «На вышіні і ў святым месцы, жыву Я, ды разам з засмучанымі ды пакорнымі духам, каб ажывіць дух пакорных і ажывіць сэрца засмучанае.
Буду радавацца радасцю ў Госпадзе, і ўзвесяліцца душа мая ў Богу маім, бо апрануў Ён мяне ў шаты збаўлення і агарнуў Ён мяне вопраткаю справядлівасці, як сужэнца, аздобленага вянцом, і як сужэнку, упрыгожаную каштоўнасцямі яе.
Ці ж не рука Мая ўчыніла ўсё гэта, ды ўсё гэта Маё, — кажа Госпад. — Але вось да каго Я буду прыглядацца: да беднага і прыгнечанага духам, і да таго, хто трымціць перад словамі Маімі.
І ўсе князі мора сыдуць з пасадаў сваіх, і скінуць плашчы свае, здымуць шаты свае разнастайныя і апрануцца ў страх, сядуць на зямлі і, ашаломленыя, будуць дрыжаць без перапынку і трэсціся будуць з-за цябе.
І вялікая сіла будзе знішчана, і сэрца яго падымецца ў пыху, і пераверне многія тысячы, але не пераможа.
але адзеньцеся ў Госпада Ісуса Хрыста ды не апякуйцеся над целам дзеля пажадлівасці.
нічога не робячы праз перакорлівасць ці праз пустую славу, але ў пакоры адны другіх за вышэйшых прымаючы,
Дык апраніцеся як выбраннікі Божыя, святыя і ўлюбёныя, у сэрца спагаднае, ласкавасць, пакорлівасць, сціпласць, доўгацярплівасць,
Слухайце настаўнікаў вашых і падпарадкоўвайцеся ім, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя даць справаздачу. Дык няхай яны гэта з радасцю выконваюць, а не са стогнамі, бо гэта не на карысць вам.
Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».
Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спагадныя, поўныя братняй любові, міласэрныя, ветлівыя,
Калі ж Хрыстос цярпеў целам за нас, дык і вы ўзбройцеся тою самаю думкаю, што той, хто церпіць целам, перастае грашыць,