ЯКАВА 3:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж у сэрцах вашых маеце горкую зайздрасць і сварлівасць, дык не хваліцеся і не хлусіце супраць праўды. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але калі ў сэрцы вашым вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, дык не хвалецеся і ня хлусеце на праўду: |
А той, ведаючы, што нашчадкі не будуць яго, уваходзячы да жонкі брата свайго, семя зліваў на зямлю, каб не нарадзіліся нашчадкі з імем брата.
і сказаў яму: «Ідзі са мной і пабач маю руплівасць дзеля Госпада». І ехаў ён з ім на калясніцы яго ў Самарыю.
Але Егу не пільнаваў, каб хадзіць у законе Госпада, Бога Ізраэля, усім сэрцам сваім; бо не адступіў ён ад грахоў Ерабаама, які ўвёў у грэх Ізраэль.
Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?
Тады спыніцца зайздрасць Эфраіма ды праціўнікі Юды будуць выгублены. Эфраім не будзе больш зайздросціць Юдзе, а Юда не будзе больш ваяваць супраць Эфраіма.
Чаму Ты даеш мне бачыць несправядлівасць і глядзіш на крыўду? І рабунак, і гвалт у мяне на вачах, і паўстае звадка, і нараджаецца сварка.
Выключаць вас з сінагог; нават надыходзіць гадзіна, што кожны, хто забівае вас, будзе думаць, што паслугу Богу робіць.
Калі ж юдэі ўбачылі натоўпы, ахапіла іх зайздрасць, і, блюзнячы, пярэчылі таму, чаму навучаў Паўла, кажучы супраць ды зневажаючы.
Калісьці і мне самому здавалася, што мушу чыніць многа перашкод імені Ісуса з Назарэта,
Тады першасвятар і ўсе, што былі з ім, з існуючэй герэзіі садукейскай, напоўніліся зайздрасцю,
і напоўнены яны ўсякаю нягоднасцю, чужаложствам, ліхасцю, хцівасцю, непрыстойнасцю, поўныя зайздрасці, забойства, звадкі, ашуканства, злосці,
Будзем жыць прыстойна, як удзень: не ў абжорстве і п’янствах, не ў распусце і нячыстасці, не ў звадцы ды зайздрасці,
а тым, што ўпорыстыя і за праўдай ісці не хочуць, але падпарадкоўваюцца нягоднасці, – гнеў і лютасць.
Любоў доўгацярплівая, любоў ласкавая, не зайздросціць, не бывае ганарыстай, не надзімаецца,
дасюль вы яшчэ цялесныя. Бо калі ў вас зайздрасць, спрэчкі і нязгода, ці ж вы не цялесныя і ці не робіце па-чалавечы?
А вы заганарыліся і не плакалі больш, каб выгнаны быў з вашага асяроддзя той, хто ўчыніў такую справу.
Бо баюся, каб часам, прыйшоўшы да вас, знайсці вас не такімі, якімі хачу вас знайсці, ды каб і вы не знайшлі мяне такім, якога вы не хочаце, каб часам не было ў вас спрэчак, зайздрасці, гневу, сварак, ачарненняў, абмовы, пыхлівасці, звадкі,
балванапаклонства, чараванне, варожасць, сварлівасць, нянавісць, забойствы, гнеў, звадкі, нязгода, герэзіі,
забойствы, п’янства, гулянкі і ім падобнае. Аб гэтым я і папярэджваў вас, і папярэджваю, што тыя, якія такое чыняць, Валадарства Божага не атрымаюць.
Давайце не імкнуцца да пустой славы, дражнячы адзін аднаго, зайздросцячы адзін аднаму.
Але і тыя, што абразаюцца, самі не пільнуюць закону, а хочуць вас абрэзаць, каб толькі пахваліцца целам вашым.
нічога не робячы праз перакорлівасць ці праз пустую славу, але ў пакоры адны другіх за вышэйшых прымаючы,
той ганарлівец, які нічога не разумее, але мае схільнасць спрачацца ў справах і кідаць словамі, з якіх паўстаюць зайздрасць, звадкі, блюзненні, ліхія падазрэнні,
Бо і мы былі калісьці неразумнымі і непаслухмянымі, заблукаўшымі, служыўшымі пажадлівасцям і ўсякім асалодам, кіраваліся злосцю і зайздрасцю, былі ненавіснікамі, ненавідзячымі адны адных.
Нарадзіў Ён нас словам праўды з уласнай волі, каб былі мы першакамі Яго стварэнняў.