Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 27:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 Шалёны нораў і абурэнне, што прарываецца наверх, — а хто можа ўстаяць перад зайздрасцю?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 Гнеў нястрымны і ярасьць бязьлітасная, але хто ўстаіць перад рэўнасьцю?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 Жорсткі гнеў, неўтаймавальная лютасьць; але хто ўстоіць супроць зайздрасьці?

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 27:4
18 Крыжаваныя спасылкі  

бо рэўнасць — лютасць мужа, і не пашкадуе ён у дзень помсты,


Жыццё для цела — здароўе сэрца, зайздрасць — гніенне касцей.


І патрыярхі праз зайздрасць прадалі Язэпа ў Егіпет; і Бог быў з ім,


Бо ён ведаў, што Яго выдалі з-за зайздрасці.


Бо бязглуздага забівае гняўлівасць, а неразумнага губіць зайздрасць.


Не як Каін: ён быў ад ліхога і забіў брата свайго. А чаму яго забіў? Бо ўчынкі яго былі благія, а брата яго – справядлівыя.


Тады зайздросныя юдэі, узяўшы з рынку нейкіх нягодных людзей і ўчыніўшы натоўп, збунтавалі горад і, знайшоўшы дом Язона, шукалі іх, каб вывесці да народа.


Пакладзі мяне як пячатку на сэрцы тваім, як пячатку на плячы тваім, бо магутнае, як смерць, каханне, і няўмольная, як пекла, рэўнасць, паходні яе — як паходні агню і Боскага полымя.


Дык браты яго зайздросцілі яму, а бацька абдумваў гэта моўчкі.


І меў ён ва ўласнасці авечак і валоў, і мноства паслугачоў. Дзеля таго філістынцы, зайздросцячы яму,


і напоўнены яны ўсякаю нягоднасцю, чужаложствам, ліхасцю, хцівасцю, непрыстойнасцю, поўныя зайздрасці, забойства, звадкі, ашуканства, злосці,


Тады першасвятар і ўсе, што былі з ім, з існуючэй герэзіі садукейскай, напоўніліся зайздрасцю,


Цяжкі камень і цяжкаваты пясок, але гнеў бязглуздага цяжэйшы за абаіх.


А той, ведаючы, што нашчадкі не будуць яго, уваходзячы да жонкі брата свайго, семя зліваў на зямлю, каб не нарадзіліся нашчадкі з імем брата.


Ад таго дня і далей глядзеў Саўл на Давіда крывым вокам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы