Божа мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой і рог збаўлення майго! Ты абарона мая і прыстанак мой. Збаўца мой, ад гвалту вызваліш Ты мяне.
ПСАЛТЫР 46:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бог — наша прыстанішча і магуцце, хуткі памочнік у нягодах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бог для нас — прыстанішча і моц, у бядзе ўспамога, якая заўсёды прыходзіць. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці; |
Божа мой, скала мая, у якой хаваюся, шчыт мой і рог збаўлення майго! Ты абарона мая і прыстанак мой. Збаўца мой, ад гвалту вызваліш Ты мяне.
Пачуй маленне маё, бо прыніжаны я надзвычайна. Вызвалі мяне ад пераследнікаў маіх, бо сталі яны дужэйшымі за мяне.
У роспачы маёй клічу я Госпада, і Бога майго прызываю; пачуў Ён кліч мой з храма Свайго, і прызыў мой перад позіркам вачэй Яго ўвайшоў.
Бо калі буду ісці і лагчынаю ценю смерці, не збаюся ліха, бо Ты са мною. Жазло Тваё і кій Твой — толькі яны мяне суцяшаюць.
Калі паўстане супраць мяне войска, не збаіцца сэрца маё; калі ўздымецца супраць мяне вайна — на гэта я буду спадзявацца.
Госпад — памочнік мой і абаронца мой, у Ім знайшло надзею сэрца маё, і ў песні маёй адкрыюся Яму.
А я вось буду спяваць пра Тваю магутнасць і ад рання радавацца Тваёй міласэрнасці, бо стаўся Ты мне абаронай і прыстанішчам у дзень бяды маёй.
Майце надзею ў Ім, уся грамада людская, адчыніце перад Ім сэрцы вашыя; Бог — прыстанішча для нас.
Надзея Ізраэля, Збаўца яго ў часе трывогі, чаму Ты — быццам чужынец у краіне ды быццам падарожнік, які збочвае на начлег?
А Ісус, адказваючы, гаворыць ім: «Сапраўды кажу вам: калі вы будзеце мець веру і не будзеце сумнявацца, вы зробіце не толькі тое, што з дрэвам фігавым, але нават калі гэтай гары скажаце: “Падыміся і кінься ў мора”, – станецца.
Так што адважна мы кажам: «Госпад – Успаможца мой, не збаюся, бо што зробіць мне чалавек?»