ЕРАМІІ 9:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта кажа Госпад: “Хай не выхваляецца мудры мудрасцю сваёй, і хай не выхваляецца асілак сілаю сваёй, ды хай не ўзносіцца багаты багаццем сваім, Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта кажа ГОСПАД: “Няхай ня хваліцца мудры мудрасьцю сваёй, і няхай ня хваліцца асілак сілаю сваёй, і няхай ня хваліцца багаты багацьцем сваім, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так кажа Гасподзь, хай не хваліцца мудры мудрасьцю сваёю, хай ня хваліцца дужы сілаю сваёю, хай ня хваліцца багаты багацьцем сваім. |
БЭТ. Госпадам будзе выхваляцца душа мая, хай чуюць [гэта] пакорлівыя і хай радуюцца.
Сапраўды, марнасць — сыны Адамавы, мана — сыны чалавечыя. Калі на шалях яны ўздымаюцца, то ўсе — лягчэйшыя за дым.
Спадзявайся на Госпада ад усяго сэрца свайго і не спадзявайся на разважлівасць сваю.
І хто ведае, ці мудры ён будзе, ці дурны? А ён будзе валодаць плёнам працы маёй, на якой я ўлягаў і заклапочаны быў пад сонцам. І гэта таксама марнасць.
Звярнуў я ўвагу на што іншае; і ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім удаецца бег і не моцным — перамога ў баі, ані вучоным — багацце, ані мудрым — хлеб, ані разважлівым — ласка, але для ўсяго — час і нагода.
І спалохаюцца і засаромеюцца дзеля Этыёпіі, надзеі сваёй, ды дзеля Егіпта, славы сваёй.
І давер мела ты ў ліхоце сваёй, і казала: “Няма нікога, хто ўбачыць мяне”. Мудрасць твая і веды твае, — падманулі яны цябе. І сказала ты ў сэрцы сваім: “Я, і апрача мяне, — ніякай іншай”.
І не будзе вучыць болей чалавек блізкага свайго і брат брата свайго, кажучы: “Спазнай Госпада”, бо ўсе ад найменшага з іх аж да найбольшага будуць ведаць Мяне, — кажа Госпад, — бо Я прабачу злачынствы ім і пра грахі іх не буду больш узгадваць».
За тое, што спадзяваўся ты на свае ўчынкі і свае багацці, ты таксама будзеш здабыты, і Хамос пойдзе на выгнанне, а разам з ім святары яго і князі яго».
Чаго ганарышся лагчынамі? Расцяклася твая багатая лагчына, дачка няверная. Ты спадзявалася на багацці свае і казала: “Хто прыйдзе да мяне?”
і зямля Егіпецкая стане пустыняй і месцам бязлюдным, і даведаюцца яны, што Я — Госпад. За тое, што ты сказаў: “Мая рака, і я яе зрабіў”, —
Срэбра сваё яны выкінуць на вуліцу, і золата іх стане смеццем; іх срэбра і золата не зможа вызваліць іх у дзень абурэння Госпада: голаду свайго ім не заспакояць, ані не запоўняць сваё нутро, бо яно было для іх прычынай злачыннасці.
Ці цяпер гатовыя вы — у любую гадзіну, калі пачуеце гучанне рога, флейты, ліры, арфы, псалтэрыёна, дудаў і ўсякага роду музычных інструментаў, упасці і пакланіцца статуі, якую я зрабіў? Калі бо не аддасцё паклону, будзеце ў тую ж гадзіну ўкінуты ў распаленую печ; які бог зможа вас вырваць з маіх рук?»
Сказана было табе, чалавеча, што добрае і што патрабуе ад цябе Госпад: каб ты чыніў справядлівасць, і любіў міласэрнасць, і з пакораю хадзіў з Богам сваім.
Ані срэбра іх, ані золата іх не зможа вызваліць іх у дзень гневу Госпадавага; агонь руплівасці Яго спаліць усю зямлю, бо даканае Ён знішчэнне, знішчэнне раптоўнае ўсіх жыхароў зямлі.
Вучні ж дзівіліся са слоў Яго. Але Ісус зноў, адказваючы, гаворыць ім: «Сынове, як цяжка тым, хто ўскладае надзею на багацце, увайсці ў Валадарства Божае.
каб не гаварыў ты ў сэрцы тваім: «Сіла мая і моц рукі маёй — яны далі мне ўсё гэта»,
каб пазнаць Яго, і магутнасць уваскрэсення Яго, і супольнасць пакут Яго, каб упадобніцца смерці Яго,
Ды сапраўды ўсё лічу за марнасць дзеля вышэйшага пазнання Ісуса Хрыста, Госпада майго, дзеля Якога я ўсё страціў і лічу за смецце, каб Хрыста здабыць
Бо корань усяго ліхога ёсць сквапнасць, гонячыся за якой, некаторыя адступілі ад веры і аддалі сябе на шматлікія пакуты.
І, калі глянуў філістынец і ўбачыў Давіда, ён пагардзіў ім; бо быў ён яшчэ хлопец, руды і прыгожы абліччам.