ВЫСЛОЎІ 24:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праходзіў я праз поле лянівага чалавека і праз вінаграднік чалавека, пазбаўленага розуму: Біблія (пераклад А.Бокуна) Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага. |
І нават лепш сказаць: я бачыў, што тыя, хто чыняць несправядлівасць і сеюць пакуты — і пажынаюць іх,
НУН. Быў я малады і састарэў, і не бачыў я, каб справядлівы быў пакінуты і каб дзеці яго прасілі хлеба.
Хто сваю зямлю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто ганяецца за прывідамі — неразумны.
Хто ж чужаложыць з жанчынаю, неразумны той; згубіць душу сваю той, хто робіць гэта.
Усё я бачыў у дні марнасці маёй: ёсць справядлівы, які гіне ў справядлівасці сваёй, ёсць і бязбожнік, які доўгі час жыве ў нягоднасці сваёй.