ВЫСЛОЎІ 21:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Жаданы скарб і тлушч у жыллі мудрага, а неразважлівы чалавек прамантачыць яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Прывабныя скарбы і алей у жытле мудрага, а бязглузды чалавек змарнуе іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жаданы скарб і масьць - у доме ў мудрага; а неразумны чалавек распускае іх. |
Ты накрыў перада мною стол насуперак тым, што ўціскаюць мяне; намасціў алейкам галаву маю, і келіх мой поўны з вярхом.
Дабраславенне Госпада робіць людзей багатымі; і не будзе дабаўлена ім ніякага цяжару.
Не доўга будзе ён прыгадваць дні жыцця свайго, бо Бог напоўніць асалодамі сэрца яго.
І знайшліся паміж іх дзесяцёра мужоў, якія сказалі Ізмаэлю: «Не забівай нас, бо маем у полі схаваныя запасы: пшаніцу, ячмень, алей і мёд». Дык стрымаўся ён і не забіў іх разам з братамі іх.
І, калі растраціў усё, настаў вялікі голад у той краіне, ды і сам ён пачаў галадаць.
І прамаўляў Ён да вучняў Сваіх: «Быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і зняславілі таго перад гаспадаром, што распускае яго дабро.
Добры чалавек дабывае з добрай скарбонкі сэрца свайго дабро, а благі чалавек з ліхой скарбонкі сэрца свайго дабывае ліхоцце: бо ад перапоўненасці сэрца гавораць яго вусны.