Дык чаму ты пагардзіў словам Госпада, так што дапусціўся злачынства перад Ім? Урыю Хетэя ты забіў мечам, і жонку яго ўзяў сабе за жонку, і забіў яго мечам сыноў Амона.
ВЫСЛОЎІ 14:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таго, хто ідзе вернай дарогай, адцураецца той, хто ідзе ганебным шляхам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто ходзіць проста, той баіцца ГОСПАДА, а хто крывіць шляхі свае, той грэбуе Ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ідзе простаю дарогаю, баіцца Госпада; а чые дарогі крывыя, той ня дбае пра Яго. |
Дык чаму ты пагардзіў словам Госпада, так што дапусціўся злачынства перад Ім? Урыю Хетэя ты забіў мечам, і жонку яго ўзяў сабе за жонку, і забіў яго мечам сыноў Амона.
І Саламон кажа: «Ты аказваў слузе твайму Давіду, бацьку майму, вялікую міласэрнасць, бо ён хадзіў сам перад Табою ў праўдзе і справядлівасці і з праўдзівым сэрцам адносна Цябе; і захаваў Ты яму вялікую Сваю міласэрнасць, і даў яму сына, што сядзіць на пасадзе яго, як гэта ёсць сёння.
Аж да сённяшняга дня робяць яны па старым звычаі: не баяцца Госпада і не пільнуюць пастаноў, і прыказанняў, і закону, і загаду, якія даў Госпад сынам Якуба, якога назваў Ізраэлем.
У зямлі Уц жыў чалавек на імя Ёў, і быў гэты чалавек шчыры і праўдзівы, які шанаваў Бога і пазбягаў зла.
Той, хто высмейваецца сваім сябрам, як я, будзе прызываць Бога, і Ён выслухае яго; але будзе высмейвацца беззаганнасць справядлівага.
І сказаў Ён чалавеку: “Вось, страх Госпадаў — гэта і ёсць мудрасць; а пазбягаць зла — гэта розум”».
Алілуя. АЛЕФ. Шчасны чалавек, які шануе Госпада, БЭТ. які вельмі любіць прыказанні Яго.
Хто пагарджае сябрам сваім, той бедны на разважлівасць, а разважлівы чалавек будзе маўчаць.
Сцежка справядлівых — ухіляцца ад ліха; хто беражэ шлях свой — вартаўнік душы сваёй.
Міласэрнасцю і праўдай адкупляецца несправядлівасць, і ў страху Госпада — ухіленне ад ліха.
Лепшы бедны, што ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым той, хто крывіць вусны, і той, хто неразумны.
Лепш бедны, які ходзіць у чыстасардэчнасці сваёй, чым крывадушны на дарогах сваіх, хоць і багаты.
Калі ўсё выслухана, канец прамовы [такі]: шануй Бога і спаўняй Яго запаветы, бо ў гэтым — усё для чалавека.
Хто вас слухае, Мяне слухае; і хто вамі пагарджае, Мною пагарджае; а хто Мною пагарджае, пагарджае Тым, Хто Мяне паслаў».
Яны сказалі: «Сотнік Карнэлій, чалавек справядлівы і богабаязны, аб чым можа засведчыць увесь народ юдэйскі, атрымаў ад анёла святога даручэнне паклікаць цябе ў свой дом і выслухаць тое, што ты скажаш».
Тым часам царква мела супакой ва ўсёй Юдэі, Галілеі і Самарыі, будавалася і хадзіла ў страху Госпадавым і ў пацяшэнні ад Духа Святога ўзрастала.