І ён сказаў ім: «Ці ж зможам мы знайсці такога чалавека, які быў бы поўны Духу Божага?»
ЁВА 32:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але, як бачу, дух ёсць у чалавеку і подых Усемагутнага дае разуменне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але дух ёсьць у чалавеку і дыханьне Усемагутнага дае яму разуменьне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але дух у чалавеку і дыханьне Ўсеўладнага дае яму разуменьне. |
І ён сказаў ім: «Ці ж зможам мы знайсці такога чалавека, які быў бы поўны Духу Божага?»
І сказаў ён Язэпу: «Калі табе Бог аб’явіў усё, што ты сказаў, то ці змагу знайсці мудрэйшага, падобнага да цябе?
Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;
І пачуў увесь Ізраэль пра гэты суд, як вырашыў цар; і баяліся цара, бо бачылі, што ў ім — мудрасць Божая, каб чыніць суд.
Таксама даў Бог Саламону вельмі вялікую мудрасць і разважлівасць, і розум вялікі, як пясок, які на беразе мора.
Паслугачы мае даставяць іх з Лібана да мора, і я злучу іх у плыты, і дастаўлю морам у месца, якое ты мне вызначыш, і там размяшчу я іх, і ты забярэш іх; і ты дасі мне ўсё неабходнае, каб меў хлеб дом мой».
Які вучыць нас болей за зямных жывёл, і больш за птушак паднебных дае нам мудрасць?”
Светач Госпадавы — аддушына для чалавека, ён даведваецца пра ўсе сакрэты нутра яго.
Бо чалавеку добраму перад Ім дае Ён мудрасць, і веданне, і радасць; а грэшніку дае Ён турбаванне: збіраць і накопліваць, каб перадаць таму, які падабаецца Богу; але і гэта марнасць і турбаванне духа.
І надзяліў Бог гэтых чатырох юнакоў ведамі і ўменнем ва ўсякім пісанні і мудрасці, Даніэль жа меў разуменне ўсякіх з’яў і сноў.
і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і ўстанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным.
Усё Пісанне натхнёна Богам і карыснае для навучання, дакору, выпраўлення і ўзгадавання ў справядлівасці,
Калі ж каму з вас не хапае мудрасці, хай просіць яе ў Бога, Які дае ўсім шчодра і без дакораў, і будзе дадзена яму.