Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦІМАФЕЯ 3:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 Усё Пісанне натхнёна Богам і карыснае для навучання, дакору, выпраўлення і ўзгадавання ў справядлівасці,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 Усё Пісаньне натхнёнае Богам і карыснае дзеля навучаньня, дзеля дакараньня, дзеля выпраўленьня, дзеля дысцыплінаваньня ў праведнасьці,

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 Усё Пісаньне боганатхнёнае і карыснае для навучаньня, для выкрыцьця, для выпраўленьня, для настаўленьня ў праведнасьці,

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦІМАФЕЯ 3:16
43 Крыжаваныя спасылкі  

Бо ўсё, што было калісьці напісана, у павучанне нам напісана, каб мы праз цярплівасць і пацяшэнне з Пісання мелі надзею.


Бо жывое слова Божае і дзейснае, і вастрэйшае ад усякага меча двусечнага, і пранікае ажно да раздзялення душы і духа, суставаў і мозга касцей, і судзіць думкі і намеры сэрца.


Гаворыць ім Ісус: «Ці ж не таму вы памыляецеся, што не разумееце ні Пісання, ані магутнасці Божай?


БЭТ. Якім чынам юнак захавае чыстай дарогу сваю? Пільнуючыся слоў Тваіх.


бо загад — светач, а закон — святло, а перасцярога пры настаўленні — дарога ў жыццё,


абвяшчай слова, настойвай у час ці не ў час, дакарай, забараняй, малі з усёй цярплівасцю і навукай.


У сэрцы сваім берагу словы Твае, каб не грашыць супраць Цябе.


Абвяшчэнне слоў Тваіх прасвятляе і дае разуменне малым.


“Дух Госпадаў гаворыць праз мяне, і слова Яго — у вуснах маіх.


Вуха, якое слухае папрокі жыцця, застанецца сярод мудрых.


які лагодна выпраўляе тых, што працівяцца, ці не дасць ім Бог навяртанне дзеля пазнання праўды,


Ён даў табе з неба чуць голас Свой, каб навучыць цябе; на зямлі паказаў табе агонь Свой велізарны; і ты пачуў словы Яго з сярэдзіны агню,


як я нічога не прапусціў карыснага, каб вам не абвясціць, ды вучыў вас публічна і па дамах,


Бо кожны, хто блага робіць, ненавідзіць святло і не ідзе да святла, каб не асудзілі яго ўчынкаў;


А Ён ім гаворыць: «Таму кожны кніжнік, навучаны пра Валадарства Нябеснае, падобны да чалавека гаспадара дому, які выносіць са скарбніцы сваёй новае і старое».


Ён быў настаўлены на шлях Госпада і, палаючы Духам, гаварыў ды навучаў рупліва пра Ісуса, ведаючы толькі Янаў хрост.


выхавацель неразумных, настаўнік маладых, і маеш у законе прыклад ведаў і праўды, –


І даў Ты ім Свайго добрага Духа, каб ён вучыў іх, і манны Сваёй не забраў ад іх вуснаў, і ваду даў Ты ім у час іх смагі.


Таму прадбачыла Пісанне, што будзе Бог апраўдваць народы з веры, і прадвесціла Абрагаму: «У табе будуць дабраславёны ўсе народы».


Таму вось што кажа Дух Святы: «О, каб вам сёння паслухаць голас Яго,


Кожнаму даецца аб’яўленне Духа для карысці.


бо я не ўхіляўся, каб прапаведаваць вам усю волю Божую.


Лютая кара таму, хто пагарджае вернай дарогай; хто ненавідзіць папрокі — памрэ.


Калі назваў багамі тых, для якіх было прызначана слова Божае, – а Пісанне памыліцца не можа, –


Усё гэта сталася, каб споўніліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.


«Мужы браты, здзейснілася тое, што ў Пісанні прадказаў Дух Святы вуснамі Давіда пра Юду, які быў правадыром тых, што ўзялі Ісуса,


Кажа ім Ісус: «Ці ж ніколі не чыталі вы ў Пісанні: “Камень, які адкінулі будаўнікі, ён стаўся галавою вугла. Ад Госпада гэта сталася, і дзіўна ў вачах нашых”?


А гэта напісана не толькі дзеля яго аднаго, што залічана яму,


Вера – гэта здзяйсненне чаканага і пэўнасць у рэчах, якіх не бачым.


Вялікая ва ўсіх адносінах. Перш таму, што ім даверана слова Божае.


І, будучы ў нязгодзе між сабой, сабраліся адысці. Тады Паўла сказаў ім адно слова: «Добра Дух Святы сказаў бацькам нашым праз прарока Ісаю,


Сам жа Давід сказаў праз Духа Святога: “Сказаў Госпад Госпаду майму: “Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае”.


Ці будзе пракляты дом Якуба? Ці зменшыўся Дух Госпадаў, або ці такія ўчынкі Яго? Ці словы Яго не спагадныя да тых, хто справядліва робіць?


Але як жа тады збудуцца Пісанні, што так мусіць стацца?»


Сказаў ім: «Як жа тады Давід у Духу называе Яго Госпадам, кажучы:


Скрытае належыць Госпаду, Богу нашаму, а адкрытае — нам і сынам нашым аж навек, каб спаўнялі мы ўсе словы гэтага закону.


Не слухае ён голасу, не прымае перасцярогі; не спадзяецца на Госпада, не туліцца да свайго Бога.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы