Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі.
ЛІКІ 6:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай зверне Госпад аблічча Сваё да цябе і хай дасць табе супакой!” Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай зьверне ГОСПАД аблічча Сваё на цябе і дасьць табе супакой!" Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай паверне Гасподзь твар Свой да цябе і дасьць табе спакой! |
Госпад дасць сілу Свайму народу, Госпад дасць дабраславенне народу Свайму ў супакоі.
СІН. Назірай за бязгрэшным і глядзі на справядлівага, бо будучыня належыць чалавеку міратворцу.
Прыпамінаю я гэта, і хвалююся ў душы маёй, бо я прыйшоў у грамадзе, у самы дом Божы, з голасам радасці і вызнання ў святкаванні ўслаўляючай працэсіі.
Падмурак пасада Твайго — справядлівасць і закон. Міласэрнасць і праўда крочаць перад абліччам Тваім.
Ствараю Я супакой плодам вуснаў; супакой таму, хто далёка, і таму, хто блізка, — кажа Госпад, — і аздараўлю яго».
і будзе Ён супакоем. Калі асірыец уварвецца ў зямлю нашу і калі будзе хадзіць па палацах нашых, мы выставім супраць яго сем пастыраў і восем князёў з народа.
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца ваша, і няхай не ведае страху.
Гэта Я вам сказаў, каб вы мелі супакой ува Мне; у свеце будзеце мець прыгнёт, але будзьце пэўныя: Я перамог свет».
Тады Ісус сказаў ім зноў: «Супакой вам! Як Мяне паслаў Айцец, так і Я пасылаю вас».
І па васьмі днях зноў сабраліся вучні ў доме, і Тамаш з імі. Прыйшоў Ісус, калі дзверы былі замкнёны, і стаў пасярод іх, і сказаў: «Супакой вам».
Паслаў Ён Сваё Слова сынам Ізраэля, абвяшчаючы добрую вестку пра супакой праз Ісуса Хрыста; Ён – Госпад усіх.
А Бог надзеі хай напоўніць вас усякаю радасцю і супакоем у веры, каб праз моц Духа Святога вы ўзбагаціліся надзеяй.
І супакой Божы, які вышэй за ўсякае разуменне, хай сцеражэ сэрцы вашы і думкі вашы ў Хрысце Ісусе.
Сам жа Госпад супакою няхай дасць вам супакой заўсёды ўсякім спосабам. Госпад з усімі вамі.