кажучы: «Няхай будзе дабраславёны Госпад, Бог гаспадара майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасці сваёй і вернасці сваёй ад гаспадара майго і правільным шляхам прывёў мяне да дому брата гаспадара майго».
ВЫХАД 34:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, праходзячы перад ім, ён усклікнуў: «Госпадзе, Госпадзе Божа, міласэрны і літасцівы, цярплівы і з вялікай літасцю, і праўдзівы, Біблія (пераклад А.Бокуна) I прайшоў ГОСПАД перад абліччам ягоным, і абвясьціў: «ГОСПАД, ГОСПАД, Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прайшоў Гасподзь перад тварам ягоным і абвясьціў: Гасподзь, Гасподзь, Бог чалавекалюбны і мілажальны, доўгацярплівы і многаміласэрны і праўдзівы, |
кажучы: «Няхай будзе дабраславёны Госпад, Бог гаспадара майго Абрагама, Які не ўхіліў міласэрнасці сваёй і вернасці сваёй ад гаспадара майго і правільным шляхам прывёў мяне да дому брата гаспадара майго».
А Давід адказаў Гаду: «Гора мне; але лепш, каб мы трапілі ў рукі Госпада, чым у рукі людзей, бо ў Яго шмат міласэрнасці!»
І сказаў яму Госпад: «Выйдзі і стань на гары перад Госпадам». І вось, праходзіць Госпад, і моцны і вялікі вецер пераварочваў горы і разбіваў скалы перад Госпадам — у ветры няма Госпада. І пасля ветру землятрус — у землятрусе няма Госпада.
каб Ты выслухаў просьбу паслугача Твайго і народа Твайго, Ізраэля, аб чым будуць прасіць Цябе на гэтым месцы; і ты пачуеш з месца прабывання Твайго, у нябёсах, і, калі выслухаеш, будзеш спагадны.
Бо калі вы навернецеся да Госпада, то браты вашы і сыны атрымаюць міласэрнасць перад гаспадарамі сваімі, якія іх павялі ў няволю, ды вернуцца ў гэтую зямлю: бо міласэрны і літасцівы Госпад, Бог ваш, ды не адверне Ён аблічча Свайго ад вас, калі навернецеся да Яго».
І не захацелі яны слухаць, і не памяталі цудаў Тваіх, якія чыніў Ты ім, і зацвярдзелі каркі іх, і нахілілі галаву сваю, каб вярнуцца ў Егіпет, у сваю няволю. Але Ты — Бог ласкавы, спагадлівы і міласэрны, цярплівы ды вялікай літасці, Ты не адвярнуўся ад іх.
ДЗАЙН. Узышло ў цемры святло для справядлівых, ГЭТ. Ён спагадны, і міласэрны, і справядлівы.
Пакланюся Табе ў хораме Тваім святым; буду вызнаваць імя Тваё за міласэрнасць Тваю і праўду Тваю, бо ўзвялічыў Ты вышэй за ўсё імя прырачэння Твайго.
Які стварыў неба і зямлю, і мора ды ўсё, што ў іх ёсць; Які пільнуецца праўды вечна,
Хай занямеюць вусны ілжывыя, якія нягодныя рэчы гавораць з пыхаю і пагардай супраць справядлівага.
Буду вызнаваць Цябе, Госпадзе, між народамі, буду спяваць Табе псальмы сярод плямёнаў.
А Ты, Госпадзе, Бог міласэрны і літасцівы, і цярплівы, вялікай спагаднасці і праўды,
Бо Ты ж, Госпадзе, добры і ласкавы, і вялікая міласэрнасць [Твая] да ўсіх, што прызываюць Цябе.
Агорне Ён цябе Сваімі крыламі, і пад пер’ем Яго схаваешся; шчыт і заслона — праўда Яго.
Не пакланяйся ім і не служы, бо Я — Госпад, Бог твой, Бог руплівы апякун, Які карае правіннасць бацькоў на дзецях да трэцяга і чацвёртага пакалення тых, хто Мяне ненавідзіць,
бо яно адзінае ў яго, ім накрываецца ён, гэта абалонка цела яго, і не мае ён іншага, у чым спаць; калі будзе ён клікаць Мяне, выслухаю яго, бо Я міласэрны.
Адказаў: «Я пакажу табе ўсю дабрыню і выяўлю перад табою імя Госпада; і пашкадую, каго пажадаю, і літасцівы буду да таго, хто будзе Мне падабацца».
Хай міласэрнасць і праўда не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю сваю і запішы на скрыжалях сэрца свайго,
Бо, паколькі не выносіцца хутка прысуд супраць ліхіх спраў, сэрца сыноў чалавечых натхняецца, каб чыніць зло.
І скажаце вы ў той дзень: «Слаўце Госпада! Прызывайце імя Яго! Дайце пазнаць сярод народаў творы Яго, прыпамінайце, якое высакароднае імя Яго!
калі хто ім будзе дабраслаўляць сябе на зямлі, будзе дабраслаўляцца Богам праўды. А калі хто будзе прысягаць на зямлі, будзе прысягаць Богам праўды, бо ранейшыя прыгнёты аддадуцца на забыццё і будуць закрытымі ад вачэй Маіх.
Ты чыніш міласэрнасць тысячам і аддаеш за грахі бацькоў ва ўлонне сыноў іх пасля іх; Божа вялікі і магутны, імя Якога — Госпад Магуццяў!
але хто хваліцца, хай хваліцца тым, што знае і ведае Мяне, што Я — Госпад, Я чыню міласэрнасць, закон і справядлівасць на зямлі; і гэта вось падабаецца Мне”, — кажа Госпад.
І раздзірайце сэрцы вашы, а не вопратку вашу, і павярніцеся да Госпада, Бога вашага, бо Ён ласкавы і міласэрны, цярплівы і шматлітасцівы, і спагадны ў нядолі».
І маліўся ён да Госпада, і казаў: «Малю Цябе, Госпадзе, ці ж не такім было слова маё, калі быў я яшчэ ў зямлі сваёй? Дзеля таго вырашыў я ўцячы ў Тарсіс. Я ведаў, што Ты — Бог літасцівы і міласэрны, цярплівы і вельмі спагадны, і спачуваеш у няшчасці.
Які Бог падобны да Цябе, Які прабачае правіннасць і не абвінавачвае ў злачынстве астатак спадчыны Сваёй? Не трывае Ён навекі ў абурэнні Сваім, бо спагадны ў міласэрнасці Сваёй.
Ты выявіш Тваю вернасць Якубу, міласэрнасць — Абрагаму, як прысягаў бацькам нашым у дні старадаўнія.
Госпад цярплівы і магутны моцаю, Госпад не пакіне нікога без пакарання. Праз буру і віхуру шлях Яго, і хмары — пыл ног Яго.
Бо вуснамі ў вусны кажу яму, і адкрыта, а не праз згадкі і ўяўленні бачыць ён Госпада! Дык чаму асмеліліся вы дакараць паслугача Майго Майсея?»
Ці пагарджаеш багаццем дабраты, цярплівасці і вялікадушнасці Яго, не разумеючы, што дабрата Божая прыводзіць цябе да навяртання?
бо Госпад, Бог твой, — Бог міласэрны, Ён не пакіне цябе, не знішчыць зусім і не забудзе запавету, у якім склаў прысягу бацькам тваім.
і аказвае міласэрнасць на многія тысячы [пакаленняў] тым, што любяць Мяне і спаўняюць прыказанні Мае.
Вось жа, мы называем шчаснымі тых, што вытрывалі. Вы чулі пра трываласць Ёва ды бачылі, што здзейсніў Госпад, бо Госпад вельмі міласэрны і літасцівы.