Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 33:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Адказаў: «Я пакажу табе ўсю дабрыню і выяўлю перад табою імя Госпада; і пашкадую, каго пажадаю, і літасцівы буду да таго, хто будзе Мне падабацца».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 I сказаў [Госпад]: «Я правяду перад абліччам тваім усю добрасьць Сваю, і назаву імя ГОСПАДА перад табою, і буду літасьцівы для таго, для каго буду літасьцівы, і буду міласьцівы для таго, для каго буду міласьцівы».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 І сказаў: Я правяду перад табою ўсю славу Маю і абвяшчу імя Яговы перад табою: і каго памілаваць - памілую, каго пашкадаваць - пашкадую.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 33:19
16 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, занялі яны гарады ўмацаваныя і зямлю ўраджайную; і завалодалі дамамі, напоўненымі ўсякім дабром, студнямі, зробленымі іншымі людзьмі, вінаграднікамі і гаямі аліўкавымі ды мноствам дрэў пладовых. І елі яны, і насычаліся, і растлусцелі дзеля вялікай дабраты Тваёй.


НУН. Душа яго ў дабротах прабудзе, а семя яго ўспадкаеміць зямлю.


і нават пры цяжары бязвер’я нашага Ты спагадаеш нам.


І скажаце вы ў той дзень: «Слаўце Госпада! Прызывайце імя Яго! Дайце пазнаць сярод народаў творы Яго, прыпамінайце, якое высакароднае імя Яго!


Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.


Бо нарадзілася нам Дзіця, дадзены Сын нам, і ўладарніцтва на Яго плячах; і назавуць Яго імем: дзівосны Дарадца, Бог моцны, Айцец вечнасці, Князь міру.


І прыйдуць яны, і будуць спяваць хвалу на гары Сіён, і прыгарнуцца да даброццяў Госпада: збожжа, і віна, і аліўкавага алею, ягнят і цялят; і душа іх станецца, як сад абводнены, і не будуць яны больш прагнуць.


І насычу душу святароў тлустасцю, а народ Мой будзе напоўнены дабротамі Маімі», — кажа Госпад.


Што бо ёсць добрае ў Яго і што ёсць прыгожае ў Яго! Збожжа будзе расціць юнакоў, і маладое віно — дзяўчын.


Ці пагарджаеш багаццем дабраты, цярплівасці і вялікадушнасці Яго, не разумеючы, што дабрата Божая прыводзіць цябе да навяртання?


ды, каб выявіць багацце славы Сваёй над пасудзінамі міласэрнасці, якія наперад прыгатаваў на славу,


Бо прызываць я буду імя Госпада, дык дайце вялікую хвалу Богу нашаму!


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы