Бо сям’я бязбожніка няплодная, і агонь паглыне палаткі тых, якія ахвотна хабар прымаюць.
ЁВА 8:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тыя, што ненавідзяць цябе, агорнуцца сорамам, і не выстаіць палатка бязбожных». Біблія (пераклад А.Бокуна) Тыя, што ненавідзяць цябе, асаромяцца, і не ўстаіць намёт бязбожных». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ненавісьнікі твае апрануцца ў сорам, і намёту бязбожных ня стане. |
Бо сям’я бязбожніка няплодная, і агонь паглыне палаткі тых, якія ахвотна хабар прымаюць.
Ці не выдаляецца ад іх і маёмасць іх, што засталася? Яны памруць, ды не з мудрасцю”.
Чаму ж Ты не адпускаеш граху майго і чаму не здымаеш правіннасці маёй? Вось, цяпер я засну ў парахне; і калі назаўтра будзеш шукаць мяне, то не будзе мяне!»
Тыя, што шкодзяць мне, хай пакрыюцца ганьбай ды хай ахінуцца сорамам, быццам плашчом.
Хай пачырванеюць і збянтэжацца ўсе разам тыя, што цешацца з няшчасцяў маіх. Хай апрануцца ў сорам і ганьбу тыя, што шмат нагаворваюць на мяне.
І ўсе князі мора сыдуць з пасадаў сваіх, і скінуць плашчы свае, здымуць шаты свае разнастайныя і апрануцца ў страх, сядуць на зямлі і, ашаломленыя, будуць дрыжаць без перапынку і трэсціся будуць з-за цябе.
Цар будзе хадзіць у жалобе, і князь перапоўніцца страхам, і рукі народа гэтай зямлі будуць дрыжаць. Я зраблю ім паводле іх шляхоў і паводле іх судоў судзіць іх буду, і даведаюцца, што Я — Госпад”».
«Выводжу яго, — кажа Госпад Магуццяў, — і прыйдзе ў дом злодзея і ў дом клятвапарушальніка ў імя Маё лжыва, і пабудзе ў доме яго, і знішчыць дом, і дрэвы яго, ды камяні яго».
Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.