Абрагам адказаў: «Я разважаў так: на гэтым месцы, напэўна, няма страху Божага, дык заб’юць мяне з-за жонкі маёй.
ЁВА 6:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто пазбаўляе сябра свайго міласэрнасці, той пагарджае павагай да Усемагутнага. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Усемагутнага? Біблія (пераклад В. Сёмухі) спрагненаму павінна быць спагада сябра ягонага, калі толькі ён не адкінуў страху прад Усеўладным. |
Абрагам адказаў: «Я разважаў так: на гэтым месцы, напэўна, няма страху Божага, дык заб’юць мяне з-за жонкі маёй.
Калі ж замыкалася кола дзён балявання, пасылаў да іх Ёў і асвячаў іх; і, устаўшы рана, прыносіў цэласпаленні за кожнага з іх. І казаў: «Каб толькі не зграшылі сыны мае і не зняважылі Бога ў сэрцах сваіх». Так чыніў Ёў ва ўсе дні.
Злітуйцеся нада мною, злітуйцеся нада мною хоць вы, прыяцелі мае; бо рука Госпадава дакранулася да мяне.
«Гэта кажа Госпад Магуццяў, гаворачы: “Судзіце справядліва і аказвайце кожны брату свайму міласэрнасць і літасць;
А другі, адказваючы, сунімаў яго, кажучы: «Ты і Бога не баішся, хоць церпіш тую самую кару.
Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
Памятайце пра вязняў, як быццам і вы разам з імі былі зняволенымі, і пра тых, што ў бедах і хваробах, бо і вы самі маеце цела.