Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 КАРЫНФЯНАЎ 11:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Хто знемагаецца, а я не знемагаюся? Хто горшыцца, каб я не гарэў?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 Хто зьнемагае, і я не зьнемагаю? Хто горшыцца, і я не палаю?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 Хто зьнемагае, з кім бы і я не зьнемагаў? Хто ўпадае ў змусты, за каго б я не ўспалымняўся?

Глядзіце раздзел Копія




2 КАРЫНФЯНАЎ 11:29
36 Крыжаваныя спасылкі  

Для кволых стаўся як кволы, каб прыцягнуць кволых; стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.


Дык, калі ежа горшыць брата майго, давеку не буду есці мяса, каб не горшыць брата майго.


Аднак маю трохі супраць цябе, што дапускаеш жанчыне Езабэлі, якая называе сябе прарочыцай, вучыць і зводзіць паслугачоў Маіх, каб распуснічалі і спажывалі ахвяраванае балванам.


Я ведаю ўчынкі твае, і працу, і цярплівасць тваю, і што не можаш пераносіць ліхіх, і што выпрабаваў ты тых, якія называюць сябе Апосталамі, а імі не ёсць, і знайшоў іх ашуканцамі.


Насіце цяжары адзін аднаго і гэтым выканайце закон Хрыстоў.


Калі ж я ўбачыў, што яны не ходзяць проста, не паводле праўды Евангелля, сказаў аб гэтым Пётры ў прысутнасці ўсіх: «Калі ты, будучы юдэем, жывеш па-паганску, а не па-юдэйску, чаму змушаеш паганаў жыць па-юдэйску?»


Бо мы цешымся, калі мы слабыя, а вы дужыя; аб гэтым жа і молімся – аб вашай дасканаласці.


О неразумны! Дык жа тое, што ты сееш, не ажыве, калі перш не памрэ.


Такім чынам, калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены. Падобна, калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.


Ці не маеце дамоў, каб там есці і піць? Ці мо ганьбіце Царкву Божую ды сароміце тых, што нічога не маюць? Што ж вам скажу? Можа, буду вас хваліць? За гэта не пахвалю!


Мы, дужэйшыя, павінны цярпліва зносіць недахопы слабых, а не сабе дагаджаць.


Радуйцеся з тымі, хто радуецца, плачце з тымі, хто плача.


І прыпомнілі вучні Яго, што напісана: «Руплівасць пра дом Твой з’ядае Мяне».


і дабраславёны, хто не згоршыцца з Мяне».


Усё ж такі глядзіце, каб ваша ўлада не сталася часам спакусай для слабых.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы