ЁВА 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)5 Калі ж замыкалася кола дзён балявання, пасылаў да іх Ёў і асвячаў іх; і, устаўшы рана, прыносіў цэласпаленні за кожнага з іх. І казаў: «Каб толькі не зграшылі сыны мае і не зняважылі Бога ў сэрцах сваіх». Так чыніў Ёў ва ўсе дні. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)5 Калі спыняліся чэргі баляваньня, Ёў пасылаў да іх, каб выканаць ачышчэньне іх. І ўставаў ён раніцаю, і складаў ахвяры цэласпаленьня за кожнага з іх, бо казаў: «Можа, сыны мае нечым саграшылі і зьняважылі Бога ў сэрцах сваіх?» Так рабіў Ёў у-ва ўсе дні. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)5 Калі ўсчыналася кола бяседных дзён, Ёў пасылаў па іх і асьвячаў іх і, устаючы рана раніцай, прыносіў цэласпаленьне па ліку ўсіх іх. Бо казаў Ёў: можа быць, сыны мае зграшылі і зганілі Бога ў сэрцы сваім. Так рабіў Ёў ва ўсе такія дні. Глядзіце раздзел |