Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 6:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Хто ня зьявіць сябру свайму міласэрнасьць? Хіба той, хто не баіцца Усемагутнага?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 спрагненаму павінна быць спагада сябра ягонага, калі толькі ён не адкінуў страху прад Усеўладным.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Хто пазбаўляе сябра свайго міласэрнасці, той пагарджае павагай да Усемагутнага.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 6:14
16 Крыжаваныя спасылкі  

Сябра любіць у кожны час, і ў нядолі робіцца братам.


Насіце цяжары адзін аднаго, і гэтак споўніце закон Хрыстовы.


І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.


Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.


Адказваючы, другі забараняў яму, кажучы: «Ці ж ты не баішся Бога, бо і сам маеш такі самы прысуд?


Памятайце пра вязьняў, нібы ўвязьненыя разам [з імі], і пра тых, што ў нягодах, як тыя, якія самі ў целе.


Хто зьнемагае, і я не зьнемагаю? Хто горшыцца, і я не палаю?


Зьлітуйцеся нада мною, зьлітуйцеся нада мною, сябры мае! Бо рука Божая дакранулася да мяне.


і падбадзёрваў бы вас вуснамі сваімі, і ня стрымліваў бы губы свае.


Ты адкідаеш страх Божы і аслабляеш малітву да Бога.


I сказаў Абрагам: «Вось, я сказаў: “Напэўна, няма страху Божага на месцы гэтым, і заб’юць мяне з прычыны жонкі маёй”.


Калі спыняліся чэргі баляваньня, Ёў пасылаў да іх, каб выканаць ачышчэньне іх. І ўставаў ён раніцаю, і складаў ахвяры цэласпаленьня за кожнага з іх, бо казаў: «Можа, сыны мае нечым саграшылі і зьняважылі Бога ў сэрцах сваіх?» Так рабіў Ёў у-ва ўсе дні.


«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: “Судзіце суд паводле праўды і будзьце літасьцівыя кожны да брата свайго.


Як гнілы зуб і кульгавая нага, так надзея на ліхадзея ў дзень бедства.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы