Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.
ЁВА 18:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адусюль палохаюць яго жахі і агортваюць ногі яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Палохаюць яго жахі і аблутваюць ногі ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) З усіх бакоў будуць палохаць яго жахі і прымушаць яго кідацца туды і сюды. |
Шум страху заўсёды ў вушах яго, быццам, нават калі супакой, на яго нападае нішчыцель.
Страла праб’е цела яго, а маланка — печань яго; прыйдуць да яго і апануюць яго жахі,
Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне, і атруту іх п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.
Ці не зразумеюць усе тыя, што чыняць несправядлівасць, тыя, што пажыраюць народ Мой, быццам лусту хлеба? Бога не паклікалі яны;
Колькі раз пройдзе, будзе зносіць вас, бо будзе праходзіць кожную раніцу, і днём, і ноччу, і будзе толькі жахліва ўсвядоміць гэтую вестку.
Што такое? Бачу іх напалоханых, адыходзячых, волаты іх пабітыя, уцякаюць у страху, не азіраюцца! Жах вакол, — кажа Госпад. —
Забяруць палаткі іх, і статкі іх, і покрывы іх, разам увесь посуд іх і вярблюдаў іх забяруць сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”.
дык Балтасар моцна ўстрывожыўся, і твар яго змяніўся ў яго, ды і магнатаў яго ахоплівала трывога.
А тым, якія з вас застануцца, Я папушчу страх у сэрцы іх у зямлі варожай. Будзе палохаць іх шум лятучага ліста так, што будуць уцякаць, як ад меча, і, хоць ніхто не будзе за імі гнацца, упадуць.
Дык, ведаючы страх Госпадаў, мы пераконваем людзей, а перад Богам мы адкрытыя. Спадзяюся, што і для сумленняў вашых мы адкрытыя.