Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 49:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Забяруць палаткі іх, і статкі іх, і покрывы іх, разам увесь посуд іх і вярблюдаў іх забяруць сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 Забяруць намёты іхнія і авечак іхніх, і накрыцьці іхнія, і ўсе начыньні іхнія, павядуць вярблюдаў іхніх сабе і будуць крычаць на іх: “Жах навокал”.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 Намёты іхнія і авечак іх возьмуць сабе, і покрывы іхнія і вярблюдаў іхніх возьмуць і будуць крычаць ім: «жудасьць адусюль!»

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 49:29
21 Крыжаваныя спасылкі  

І селі яны, каб з’есці хлеба, а калі паднялі вочы, убачылі падарожнікаў ізмаэліцкіх, што ехалі з Галаада, і іх вярблюдаў, якія неслі жывіцу, трагакант, масціку і ладан у Егіпет.


Маёмасць яго была: сем тысяч авечак і тры тысячы вярблюдаў, а таксама пяцьсот пар валоў, і пяцьсот асліц, і шматлікая паслуга; быў ён славуты сярод усіх жыхароў Усходу.


Гора мне, што я чужы ў Масоку, пасяліўся ля палатак Кедара!


Я забыты ў сэрцах, быццам нябожчык; стаўся падобным я да бітай пасудзіны.


Не будзе ніколі больш абжытая, ані заселена з патомства ў патомства, не паставіць там араб палаткі, ані пастухі не зробяць там лежбішча.


Уся жывёла Кедара збярэцца пры табе, бараны Набаёта будуць служыць табе, будуць ахвяраваны яны на Маім ахвярніку перамалення, і дом славы Маёй услаўлю.


Палатка мая спустошана, усе вяроўкі мае пазрываны, сыны мае адышлі ад мяне і няма іх, няма ўжо нікога, хто б ізноў расцягнуў палатку маю і хто б напяў мае палотны.


Разбурэнне за разбурэннем прызываецца, бо спустошана ўся зямля, раптам спустошаны мае палаткі, у момант — мае шаты.


Што такое? Бачу іх напалоханых, адыходзячых, волаты іх пабітыя, уцякаюць у страху, не азіраюцца! Жах вакол, — кажа Госпад. —


Аслабеў Дамаск, павярнуўся наўцёкі, ахапіў яго страх, мучэнні і болі апанавалі яго, як парадзіху.


Вось, Я навяду на цябе страх, — кажа Госпад, Бог Магуццяў, — ад усіх, хто акружае цябе; і вы будзеце раскіданы, кожны ў свой бок, і не будзе каму збіраць уцекачоў.


«Не выходзьце ў палі і не хадзіце па дарозе, бо меч ворага, трывога кругом.


Сумнымі ўбачыў я палаткі Хусана, трывожацца палаткі зямлі Мадыян.


Мы ва ўсім церпім прыцясненне, але не прыдушаны; жывём у нястачах, але не ў роспачы;


Бо калі мы прыбылі ў Мацэдонію, наша цела не мела ніякага супакою, але мы цярпелі ўсялякае гора: звонку – напасці, унутры – страхі.


Бо самі яны прыходзілі разам з усімі сваімі статкамі, і з палаткамі сваімі, і, як саранча, запаўнялі ўсё незлічоным мноствам людзей і вярблюдаў


А мадыянцы, і Амалек, і ўсе ўсходнія народы размясціліся ў даліне, шматлікія, як саранча. Таксама вярблюдаў было без ліку, як пяску, што ляжыць на берагах мора.


І сказалі Зэбах і Салмана: «Ты сам устань і забі нас, бо адпаведна ўзросту чалавека сіла яго». Падняўся Гедэон, і забіў Зэбаха і Салману, і забраў паўмесяцы, якімі былі ўпрыгожаны шыі іх вярблюдаў.


І вага патрабаваных кольцаў была тысяча семсот сікляў золата, не ўлічваючы паўмесяцаў, завушніц і пурпуровых шатаў, якія звычайна насілі цары мадыянскія, таксама не ўлічваючы хамутоў вярблюдаў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы