Пілігрымы мы перад Табою і чужынцы, як былі ўсе бацькі нашыя; дні нашыя, як цень над зямлёю, і няма надзеі.
ЁВА 14:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) ён расце, быццам кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вырастае кветка, і вяне, і мінае, як цень, і не застаецца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) нібы кветка, ён выходзіць і ападае; уцякае, як цень, і ня спыняецца. |
Пілігрымы мы перад Табою і чужынцы, як былі ўсе бацькі нашыя; дні нашыя, як цень над зямлёю, і няма надзеі.
Сапсаваная будзе, як вінаграднік у першай квецені, гронка яго, ці, як аліўка, што страсае кветкі свае.
Ад раніцы да вечара яны занепадаюць і, паколькі ніхто не заўважае, згінуць навечна.
Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
Бо быццам цень праходзіць чалавек. Бо марна мітусіцца ён; збірае скарб і не ведае, хто атрымае яго.
Вока маё з пагардаю глядзела на непрыяцеляў маіх, ды пра загубу ліхотнікаў, што паўстаюць на мяне, пра ліхадзеяў радасна слухала вуха маё.
Не будзе добра бязбожніку, не падоўжыць дзён сваіх, быццам цень, той, хто не шануе аблічча Госпада.
вы не ведаеце, якім будзе заўтра жыццё ваша. Бо яно – пара, што на хвіліну з’яўляецца, а потым прападае.
бо кожнае цела – як трава, і ўсякая слава яго – як кветка травы. Засохла трава – і кветка апала.