ЁВА 11:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А вочы бязбожных аслепнуць, і прыбежышча знікне ад іх, і надзея іх — знікненне». Біблія (пераклад А.Бокуна) А вочы бязбожных сасьлепнуць, і ня будуць яны мець прытулку, і надзея іхняя — стогн душы». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вочы беззаконьнікаў растануць, і прыстанішча прападзе ў іх, і надзея іхняя шчэзьне. |
Яны чакаюць смерці, а яна не прыходзіць, і, шукаючы, здабываюць яе больш рупліва, чым скарбы,
Калі адмовіў я бедным у тым, чаго яны хацелі, і калі прымусіў вочы ўдавы засмуціцца,
Няма цемры, ані ценю смерці, каб там маглі схавацца тыя, што чыняць несправядлівасць.
Гляджу направа і бачу, і няма нікога, хто б пазнаў мяне, хто паклапаціўся б пра жыццё маё.
Заграз я глыбока ў балоце і няма дна; увайшоў я ў глыбокія воды, і цячэнне цягне мяне.
«Дакуль марнеюць нашы вочы, дарэмна чакаючы дапамогі! З вартавой вежы нашай выглядалі мы народ, які можа нас збавіць.
тады Я так зраблю вам: наведаю вас жахам раптоўным, сухотамі і гарачкай, якія спрычыняюць слепату і нішчаць душу. Надарма будзеце сеяць насенне, бо з’ядуць яго ворагі.
У спрытнага не стане сілы ўцячы, ды дужы не адчуе сілы сваёй, а волат не ўратуе душу сваю;
І не будзеш ты мець супакою сярод гэтых народаў, стапе тваёй нагі не будзе супакою; і дасць там табе Госпад сэрца баязлівае, вочы заплаканыя і душу, апанаваную тугою.
то якім чынам мы зможам ухіліцца, калі занядбаем гэткае збаўленне, якое спачатку было абвешчана Госпадам, а ў нас умацавана было тымі, што чулі ад Яго