Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 6:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 О, каб жа Бог раструшчыў мяне; хай працягне Ён руку Сваю і заб’е мяне!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Няхай Бог раструшчыць мяне, няхай працягне руку Сваю і зьнішчыць мяне!

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне!

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 6:9
16 Крыжаваныя спасылкі  

і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».


Дык цяпер, Госпадзе, забяры, прашу, душу маю ад мяне, бо лепшая мне смерць, чым жыццё».


І калі сонца ўзышло, загадаў Бог усходняму гарачаму ветру, і сонца стала пячы галаву Ёнаву так, што той самлеў, і прасіў для душы сваёй, каб памерці, і казаў: «Лепш мне памерці, чым жыць».


І ў тыя дні людзі будуць шукаць смерці, але не знойдуць яе, і будуць хацець памерці, але ўцячэ смерць ад іх.


Калі днём і ноччу цяжыла нада мною рука Твая, змянілася жыццёвая сіла мая ў летнюю суш.


Злітуйцеся нада мною, злітуйцеся нада мною хоць вы, прыяцелі мае; бо рука Госпадава дакранулася да мяне.


О, каб Ты схаваў мяне ў апраметнай і захаваў мяне, пакуль не міне абурэнне Тваё, і вызначыў мне час, у які зноў мяне ўзгадаеш!


Хто зробіць, каб дайшла просьба мая і каб даў мне Бог тое, чаго чакаю?


Нават калі я буду шчыры, гэтага не прызнае душа мая і я асуджу жыццё маё.


Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй!


А вочы бязбожных аслепнуць, і прыбежышча знікне ад іх, і надзея іх — знікненне».


Жытло маё прынята і перанесена далёка ад мяне, як палатка пастухоў; звіў Ён, як ткач, жыццё маё, ад кроснаў адарваў мяне. Ад рання да вечара мяне марнуеш.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы