I зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: «Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго».
ЭФЭСЯНАЎ 4:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усякая горыч, і ярасьць, і гнеў, і крык, і блюзьнерствы няхай будуць аддаленыя ад вас разам з усім ліхім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю злосьцю хай будуць выдалены з вас; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай пакінуць вас усякая прыкрасць, гнеў, і злосць, і звадка, і ачарненне, і ўсякая злоснасць. |
I зьненавідзеў Эзаў Якуба дзеля дабраславеньня, якім дабраславіў яго бацька ягоны, і сказаў Эзаў у сэрцы сваім: «Набліжаюцца дні жалобы па бацьку маім, і я заб’ю Якуба, брата майго».
I ўбачылі браты ягоныя, што бацька іхні любіць яго больш за ўсіх братоў, і зьненавідзелі яго, і не маглі гаварыць з ім спакойна.
І сказаў Каін Абэлю, брату свайму: [«Пойдзем у поле»]. І сталася, калі былі яны ў полі, паўстаў Каін на Абэля, брата свайго, і забіў яго.
А Абсалом не гаварыў Амнону ані добрага, ані ліхога, бо зьненавідзеў Абсалом Амнона за тое, што ён зьняважыў Тамар, сястру ягоную.
Ён сказаў: «Гаспадару мой, валадар, ашукаў мяне слуга мой! Я, слуга твой, сказаў слузе свайму: “Вазьму сабе асла, сяду на яго і паеду з валадаром”, бо кульгавы слуга твой.
І адказалі ўсе людзі Юды людзям Ізраіля: «Бо валадар нам бліжэйшы. Чаму вы лічыце гэта ліхім для вас? Ці мы зьелі што ў валадара? Ці мы забралі [нешта] для сябе?»
Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць.
Няхай пасыплецца на іх вугольле! У агонь няхай кіне Ён іх, у дол глыбокі, каб ім не паўстаць!
хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач,
Усе яны — адступнікі з адступнікаў, ходзяць нахабна, усе яны — медзь і жалеза, усе папсаваныя.
Высьцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата ня мае даверу, бо кожны брат, ашукваючы, ашуквае, і кожны бліжні ачарняе падступна.
І ўвесь горад узварушыўся, і пазьбягаўся народ. І, узяўшы Паўла, пацягнулі яго вонкі са сьвятыні, і адразу дзьверы былі зачынены.
Браты! Ня будзьце дзецьмі розумам; на благое будзьце немаўлятамі, а розумам будзьце дасканалымі.
Так што будзем сьвяткаваць не са старою кісьляю, ня з кісьляй ліхоты і зласьлівасьці, але з праснакамі шчырасьці і праўды.
Бо баюся, каб, прыйшоўшы, не знайсьці мне вас такімі, якімі не хачу, і каб вам не знайсьці мяне такім, якім ня хочаце; каб не было сварак, зайздрасьці, ярасьці, сварлівасьці, абмаўляньняў, нагавораў, пыхі, бязладзьдзя,
ідалапаклонства, чараўніцтва, варожасьць, сваркі, рэўнасьць, ярасьць, сварлівасьць, нязгода, герэзіі,
каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,
Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.
А цяпер вы адкіньце ўсё: гнеў, ярасьць, ліхоту, блюзьнерствы, брыдкаслоўе з вуснаў вашых;
Да таго ж яны прывучаюцца не працаваць, цягаючыся па дамах; і ня толькі не працаваць, але і балбатаць, і рабіць непатрэбныя рэчы, гаворачы, чаго ня сьлед.
Бо епіскап мусіць быць бездакорны, як Божы аканом, не самалюбны, не гняўлівы, ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны,
каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму,
Так што, браты мае ўлюбёныя, усякі чалавек няхай будзе хуткі, каб слухаць, павольны, каб гаварыць, павольны на гнеў,
А калі ў вашым сэрцы вы маеце горкую зайздрасьць і сварлівасьць, не вывышайцеся і не хлусіце насуперак праўдзе.
Не ачарняйце, браты, адзін аднаго. Хто ачарняе брата і судзіць брата свайго, той ачарняе Закон і судзіць Закон. А калі ты судзіш Закон, ты не выканаўца Закону, але судзьдзя.
Дык адклаўшы ўсякую ліхоту, і ўсякі подступ, і крывадушнасьць, і зайздрасьць, і ўсякія абмаўляньні,
Ня гэтак, як Каін, што быў ад злога і замардаваў брата свайго. І дзеля чаго замардаваў яго? Бо ягоныя ўчынкі былі злыя, а брата ягонага — праведныя.
Усякі, хто ненавідзіць брата свайго, ёсьць чалавеказабойца; і вы ведаеце, што ніводзін чалавеказабойца ня мае жыцьця вечнага, якое ў ім застаецца.
І пачуў я голас вялікі, які казаў у небе: «Цяпер сталася збаўленьне, і моц, і Валадарства Бога нашага, і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты абвінавальнік братоў нашых, які дзень і ноч вінаваціў іх перад Богам нашым.