У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся».
ВЫСЛОЎІ 12:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто абрабляе зямлю сваю, той насыціцца хлебам, а хто ганяецца за марнасьцю, той ня мае розуму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто сваю зямлю апрацоўвае — насыціцца хлебам, а хто ганяецца за прывідамі — неразумны. |
У поце аблічча твайго будзеш есьці хлеб, аж пакуль ня вернешся ў зямлю, бо з яе ты ўзяты, бо пыл ты і ў пыл вернешся».
І досыць казінага малака на ежу табе, і на ежу дому твайму, і на жыцьцё для служак тваіх.
Хто абрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам, а хто гоніцца за марнасьцю, насыціцца беднасьцю.
Хто чужаложыць з жанчынаю, той бязглузды; загубіць душу сваю той, хто гэтак чыніць.
Калі млела душа мая ў-ва мне, я ўзгадаў ГОСПАДА, і малітва мая прыйшла да Цябе, да сьвятой сьвятыні Тваёй.
Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.
таксама дарма ні ў каго хлеба ня елі, але ў працы і стоме рабілі ўначы і ўдзень, каб не абцяжарыць каго з вас,
І далі яму семдзясят сыкляў срэбра з дому Баал-Бэрыта, і Абімэлех наняў за іх прайдзісьветаў і людзей бадзяжных, якія пайшлі за ім.