ІСАІ 9:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Дзіця нарадзілася нам, Сын дадзены нам, улада на плячах Ягоных, і назавуць імя Ягонае: Цудоўны Дарадца, Бог Магутны, Бацька Вечнасьці, Князь Супакою. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо дзіця нарадзілася нам; Сын дадзены нам; уладарства на плячах у Яго, і дадуць імя Яму: Дзівосны, Дарадца, Бог Моцны, Бацька Вечнасьці, Князь Міру. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо нарадзілася нам Дзіця, дадзены Сын нам, і ўладарніцтва на Яго плячах; і назавуць Яго імем: дзівосны Дарадца, Бог моцны, Айцец вечнасці, Князь міру. |
І будзе трывалым дом твой, і валадарства тваё будзе перад абліччам вечна, і пасад твой будзе трываць на вякі”».
Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Якому ты спадабаўся і Які пасадзіў цябе на пасадзе Ізраіля, таму што любіць ГОСПАД Ізраіля на вякі, і Ён паставіў цябе валадаром, каб ты чыніў суд і праведнасьць».
І зьвернецца кроў іхняя на галаву Ёава і на галаву насеньня ягонага вечна. А для Давіда і насеньня ягонага, і для дому ягонага, і для пасаду ягонага няхай будзе супакой ад ГОСПАДА вечна».
А валадар Салямон будзе дабраслаўлёны, і пасад Давіда будзе трываць перад абліччам ГОСПАДА вечна».
І цяпер, Божа наш, Божа вялікі, магутны і страшны, Які захоўваеш запавет і міласэрнасьць, няхай ня будуць малымі перад абліччам Тваім усе цяжкасьці, якія спаткалі валадароў нашых, князёў нашых, сьвятароў нашых, прарокаў нашых, бацькоў нашых і ўвесь народ Твой ад дзён валадароў Асірыі аж да дня гэтага.
Ты прыгажэйшы за ўсіх сыноў чалавечых, ласка ліецца з вуснаў Тваіх! Таму дабраславіў Цябе Бог на вякі.
Стрэлы Твае вострыя, народы ўпадуць пад [ногі] Твае, яны [скіраваныя] ў сэрцы ворагаў Валадара.
Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.
І будзе імя ягонае на вякі, перад абліччам сонца будзе трываць імя ягонае, і будуць дабраслаўлёныя ў ім усе народы, і будуць шчасьлівыя ў ім.
Няхай закрасуе праведнік у дні ягоныя, і будзе мноства супакою, аж пакуль месяц стаіць.
Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.
“На вякі ўгрунтую насеньне тваё, збудую пасад твой з пакаленьня ў пакаленьне”». (Сэлях)
І станецца праведнасьць поясам на сьцёгнах Ягоных, а вернасьць — поясам на паясьніцы Ягонай.
І будзе ўмацаваны пасад міласэрнасьцю, і сядзе на ім у праўдзе ў намёце Давіда судзьдзя, які будзе шукаць суду, і [будзе] спраўна [рабіць] тое, што праведна.
Таго, чые думкі скіраваныя [на Цябе], Ты захоўваеш у поўным супакоі, бо ён на Цябе спадзяецца.
Гэта таксама выйшла ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Ён даў цудоўную раду, і вялікая мудрасьць Ягоная.
Вось, валадар будзе панаваць у праведнасьці, і князі кіраваць будуць у правасудзьдзі.
Бо з Ерусаліму выйдзе рэшта, і збаўленыя — з гары Сыён. Рэўнасьць ГОСПАДА Магуцьцяў зробіць гэта”.
А ГОСПАД зажадаў скрышыць Яго і аддаць на пакуты. Калі Ён аддасьць душу Сваю ў ахвяру за грэх, Ён убачыць насеньне [Сваё] і будзе мець доўгія дні, і жаданьне ГОСПАДА будзе рукою Ягонай споўнена.
Бо Ён вырас, быццам парастак перад абліччам Ягоным, і нібы корань з зямлі сухой. Не было ў Ім ані прывабнасьці, ані прыгажосьці, і мы глядзелі на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам спадабаўся.
Але Ён быў прабіты за грахі нашыя, быў катаваны за беззаконьні нашыя; пакараньне [дзеля] міру нашага [было] на Ім, і ранамі Ягонымі мы аздароўлены.
Бо Ты — Айцец наш! Бо Абрагам ня ведае нас, і Ізраіль не пазнае нас. Ты, ГОСПАДЗЕ, — Айцец наш, Адкупіцель наш — гэта імя Тваё адвечна.
Бо гэта кажа ГОСПАД: «Вось, Я накірую да яго мір, як раку, і славу народаў — як павадкавы ручай. На руках будуць насіць вас і на каленях будуць песьціць.
Дзеля гэтага Госпад Сам дасьць вам знак. Вось, Дзева зачне і народзіць Сына, і назаве імя Ягонае Іммануэль.
Вось я і дзеці, якіх даў мне ГОСПАД. Мы — на знак і на перасьцярогу ў Ізраілі ад ГОСПАДА Магуцьцяў, Які жыве на гары Сыён.
Дакуль будзеш бадзяцца, дачка бунтоўная? Бо ГОСПАД стварыў рэч новую на зямлі: жанчына збавіць мужа”.
А ў дні валадароў тых Бог Нябесны паставіць валадарства, якое вечна ня будзе зьнішчана, і гэтае валадарства ня будзе пераходзіць да іншага народу; яно скрышыць і зруйнуе ўсе валадарствы, а само будзе стаяць на вякі,
І была дадзена Яму ўлада, слава і валадарства, каб усе народы, плямёны і мовы служылі Яму. Улада Ягоная — улада вечная, якая не праміне, і валадарства Ягонае ня будзе зьнішчана.
Большая будзе слава гэтага Дому апошняга, чым першага, кажа ГОСПАД Магуцьцяў; і на гэтым месцу Я дам супакой, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».
«Вось, Дзева прыйме ва ўлоньне і народзіць Сына; і дадуць Яму імя Іммануэль, гэта значыць: З намі Бог».
Усё Мне аддадзена Айцом Маім, і ніхто не спазнаў Сына, акрамя Айца; і ніхто не спазнаў Айца, акрамя Сына і каму Сын пастанавіў адкрыць.
І, адказваючы, анёл сказаў ёй: «Дух Сьвяты зыйдзе на цябе, і сіла Найвышэйшага ахіне цябе. І дзеля гэтага тое, што народзіцца Сьвятое, Сынам Божым назавецца.
бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня здолеюць ані пярэчыць, ані супрацьстаяць усе супраціўнікі вашыя.
І Слова Целам сталася, і пасялілася між нас, поўнае ласкі і праўды, і мы бачылі славу Яго, славу, як Адзінароднага ў Айца.
Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; ня так, як сьвет дае, Я даю вам. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не палохаецца.
Слова паслаў Ён сынам Ізраіля, дабравесьцячы супакой праз Ісуса Хрыста, Які ёсьць Госпад усяго.
Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.
Той, Які Сына Свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як не даруе і нам з Ім усяго?
якіх і бацькі, і з якіх Хрыстос паводле цела, Які ёсьць над усімі Бог, Які дабраслаўлёны на вякі. Амэн.
А вы — з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,
Бо Бог быў у Хрысьце, пагаджаючы з Сабою сьвет, не залічваючы ім праступкаў іхніх, і ўклаў у нас слова прымірэньня.
бо ГОСПАД, Бог ваш, — Бог багоў і Госпад гаспадароў, Бог вялікі, магутны і страшны, Які не глядзіць на аблічча, і не бярэ падарункі.
І, бясспрэчна, вялікая ёсьць таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, зьявіў Сябе анёлам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў славе.
чакаючы шчасьлівае надзеі і зьяўленьня славы вялікага Бога і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста,
А наконт Сына: «Пасад Твой, Божа, на век вечны; кій правасьці — кій валадарства Твайго.
А Бог супакою, Які падняў з мёртвых у крыві вечнага запавету вялікага Пастыра авечак, Госпада нашага Ісуса,
Ведаем жа, што Сын Божы прыйшоў і даў нам разуменьне, каб пазналі Праўдзівага і былі ў Праўдзівым — у Сыне Ягоным Ісусе Хрысьце. Ён ёсьць праўдзівы Бог і жыцьцё вечнае.