І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: «Ты — Бог, Які бачыць мяне». Бо сказала яна: «Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне».
ЁВА 31:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж Ён ня бачыць шляхоў маіх і ня лічыць усе крокі мае? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ж ня бачыў Ён шляхоў маіх і ці ня лічыў усіх маіх крокаў? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж Ён не бачыў шляхоў маіх і не лічыў усе крокі мае, |
І назвала яна імя ГОСПАДА, Які прамаўляў да яе: «Ты — Бог, Які бачыць мяне». Бо сказала яна: «Ці ня тут я бачыла Таго, Які бачыць мяне».
Бо ГОСПАД вачыма Сваімі абыходзіць усю зямлю, каб умацоўваць тых, чыё сэрца цалкам з Ім. Дрэнна ты зрабіў. Бо цяпер будуць у цябе войны».
[Бог] дае яму месца бясьпекі, і ён на гэта абапёрся, але вочы Ягоныя — на шляхах іхніх.
Не адварочвае Ён ад праведных вачэй Сваіх, але саджае іх з валадарамі на пасадзе назаўжды, і яны ўзвышаюцца.
Бо вочы Мае — на ўсе шляхі іхнія, і яны не схаваныя перад абліччам Маім і не схаванае беззаконьне іхняе перад вачыма Маімі.
Ты вялікі ў радзе і магутны ў справах. Вочы Твае адкрытыя на ўсе шляхі сыноў чалавечых, каб даць кожнаму паводле шляхоў ягоных і паводле пладоў учынкаў ягоных.
І ты падняўся супраць Госпада Нябеснага, і начыньні Дому Ягонага прынесьлі да цябе, і ты, і магнаты твае, і жонкі твае, і наложніцы твае пілі віно з іх, і ты ўслаўляў багоў срэбных і залатых, мядзяных, жалезных, драўляных і каменных, якія ня бачаць і ня чуюць, і ня ведаюць, а Бога, у руцэ Якога дыханьне тваё і ў Якога ўсе шляхі твае, ты не праславіў.
Натанаэль кажа Яму: «Адкуль Ты даведаўся пра мяне?» Адказаў Ісус і сказаў яму: «Раней, чым Філіп паклікаў цябе, калі ты быў пад дрэвам фігавым, Я бачыў цябе».
І няма стварэньня, схаванага перад Ім, але ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Таго, пра Якога нашае слова.