Дык паставілі левіты прыдзвернымі: Гемана, сына Ёэля, і братоў яго, Асафа, сына Барахіі, а з сыноў Мэрары братоў яго: Этана, сына Касаі,
1 ЛЕТАПІСАЎ 25:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З сыноў Асафа: Закхур, і Язэп, і Натанія, і Асарэла, сыны Асафа былі пад рукой Асафа, які прарочыў пад рукой цара. Біблія (пераклад А.Бокуна) з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара. |
Дык паставілі левіты прыдзвернымі: Гемана, сына Ёэля, і братоў яго, Асафа, сына Барахіі, а з сыноў Мэрары братоў яго: Этана, сына Касаі,
Асафа, кіраўніка, і намесніка яго Захарыю, далей Егіэля, і Сэмірамота, і Егіэля, і Матацію, і Эліяба, і Банаю, і Абэдэдома, і Егіэля для ігры на псалтэрыёнах і цытрах, а Асафа, каб граў на цымбалах,
Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку:
З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.
І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам.
Такім чынам, калі заклалі падмурак святыні Госпадавай, сталі святары ў шатах сваіх з трубамі і левіты, сыны Асафа, з цымбаламі, каб славіць Бога па загадзе Давіда, цара Ізраэльскага.
Маскіль. Асафа. Чаму, Божа, Ты адпіхнуў нас да скону, няўжо ўзгарэўся гнеў Твой на авечак пашы Тваёй?
Маскіль. Асафа. Звярні ўвагу, народзе мой, на навуку маю; схіліце вуха вашае на словы вуснаў маіх.
Псальм. Асафа. Божа, увайшлі паганы ў Тваю спадчыну, зганьбілі месца святое Тваё, Ерузалім пераўтварылі ў руіны.
Схопіць нават мужчына брата свайго ў доме бацькі свайго: «Адзенне маеш — будзь нашым кіраўніком, вазьмі ў рукі гэтую руіну».