Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


1 Лет 25

1 І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;

2 з сыноў Асафа: Закур, Язэп, Нэтанія і Ашарэла сыны Асафа, пад кіраўніцтвам Асафа, які іграў па настаўленьні цара.

3 Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.

4 Ад Эмана сыны Эмана: Букія, Матанія, Азііл, Шэвуіл і Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалці, Рамамці-Эзэр, Ёшбэкаша, Малоці, Гатыр і Махазіёт.

5 Усе гэтыя сыны Эмана, празорліўца царскага, па словах Божых, каб узвышаць славу ягоную. І даў Бог Эману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

6 Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.

7 І было іх лікам з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць перад Госпадам, усіх знаўцаў гэтага, дзвесьце восемдзесят восем.

8 І кінулі яны жэрабі пра чаргу служэньня, малы нароўні з большым, настаўнікі нароўні з вучнямі.

9 І выпала першае жэрабя Асафу, для Язэпа; другое Гэдаліі з братамі ягонымі і сынамі ягонымі; іх было дванаццаць;

10 трэцяе Закуру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

11 чацьвёртае Іцрыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

12 пятае Нэтанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

13 шостае Вукію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

14 сёмае Есарэлу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

15 восьмае Ісаю з сынамі ягонымі; іх - дванаццаць;

16 дзявятае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

17 дзясятае Шымэю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

18 адзінаццатае Азарыілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

19 дванаццатае Хашавію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

20 трынаццатае Шуваілу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх дванаццаць;

21 чатырнаццатае Матанію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

22 пятнаццатае Ерымофу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

23 шаснаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

24 сямнаццатае Ёшбэкашу з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

25 васямнаццатае Хананію з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

26 дзевятнаццатае Малотыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

27 дваццатае Эліяту з сынамі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

28 дваццаць першае Гатыру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

29 дваццаць другое Гідалтыю з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

30 дваццаць трэцяе Махазіёту з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць;

31 дваццаць чацьвёртае Рамамці-Эзэру з сынамі ягонымі і братамі ягонымі; іх - дванаццаць.

Сачыце за намі:



Аб'явы