1 ЛЕТАПІСАЎ 25 - Біблія (пераклад А.Бокуна)1 Лет 25 1 І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім: 2 з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара. 3 Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА. 4 Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт. 5 Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі. 6 Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман. 7 І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем. 8 І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань. 9 І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць; 10 трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 11 чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 12 пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 13 шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 14 сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 15 восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 16 дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 17 дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 18 адзінаццаты — Азарэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 19 дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 20 трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 21 чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 22 пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 23 шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 24 сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 25 васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 26 дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 27 дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 28 дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 29 дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 30 дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць; 31 дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і ратоў ягоных дванаццаць. |