Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 25 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Дык Давід разам з кіраўніком войска прызначыў на службу сыноў Асафа, і Гемана, і Ідытуна, якія прарочылі на цытрах, псалтэрыёнах і цымбалах; адпаведна свайму ліку:

2 З сыноў Асафа: Закхур, і Язэп, і Натанія, і Асарэла, сыны Асафа былі пад рукой Асафа, які прарочыў пад рукой цара.

3 З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.

4 З Гемана таксама сыны Гемана: Бокцыў, Матаніяў, Азіэль, Субаэль, і Ерымот, і Хананія, Ханані, Эліята, Гэдэльцы, Рамэмціэзэр, Есбакаса, Мэйлоці, Ацір, Махазіёт;

5 Усе яны сыны Гемана, Правідца цара, па слове Бога, бо ўзвялічыў славу Яго, і даў Бог Геману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.

6 Усе яны былі пад рукою бацькі свайго, каб спяваць у святыні Госпада, і

7 А былі яны з братамі сваімі абраны спяваць Госпаду, усе настаўнікі, лікам дзвесце восемдзесят восем.

8 І, як роўныя, кідалі жэрабя па чарзе службы, як вялікі, так і малы, настаўнік і вучань разам.

9 І першае жэрабя выпала на Язэпа, які быў ад Асафа. Другое — на Гадалію, на яго з братамі яго і з сынамі яго разам — на дванаццаць.

10 Трэцяе — на Закхура, разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

11 Чацвёртае — на Ісара з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

12 Пятае на Натанію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

13 Шостае на Бокцыва разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

14 Сёмае — на Ісрээла з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

15 Восьмае — на Есаю разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

16 Дзевятае — на Матаніява разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

17 Дзесятае — на Сямэю разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

18 Адзінаццатае — на Азарыэля разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

19 Дванаццатае — на Гасабію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

20 Трынаццатае — на Субаэля разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

21 Чатырнаццатае на Матацію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

22 Пятнаццатае — на Ярмута разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

23 Шаснаццатае — на Хананію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

24 Семнаццатае — на Есбакасу разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

25 Васемнаццатае — на Ханані разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

26 Дзевятнаццатае — на Мэйлоці разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

27 Дваццатае — на Эліяту разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

28 Дваццаць першае — на Аціра разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

29 Дваццаць другое — на Гэдэльцы разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

30 Дваццаць трэцяе — на Махазіёта разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

31 Дваццаць чацвёртае — на Рамэмціэзэра з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы