Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 25:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 З Ідытуна: сыны Ідытуна: Гадалія, Соры, Есая, Сэмэй, і Гасабія, і Матація — шэсць; пад рукой бацькі свайго, Ідытуна, які прарочыў на цытры, хвалячы і славячы Госпада.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 25:3
11 Крыжаваныя спасылкі  

і з імі братоў іх другой ступені: Захарыю, і Бані, і Язіэля, і Сэмірамота, і Ягіэля, і Ані, Эліяба, і Банаю, Маасію і Матацію, і Эліфала, і Мацэнію, і Абэдэдома, і Егіэля.


Затым Матація, і Эліфал, і Мацэнія, і Абэдэдом, і Егіэль, і Азазія гралі на цытрах, дамінавалі ў актаве;


З сыноў Асафа: Закхур, і Язэп, і Натанія, і Асарэла, сыны Асафа былі пад рукой Асафа, які прарочыў пад рукой цара.


Чатырнаццатае на Матацію разам з сынамі і братамі яго — на дванаццаць.


З Гемана таксама сыны Гемана: Бокцыў, Матаніяў, Азіэль, Субаэль, і Ерымот, і Хананія, Ханані, Эліята, Гэдэльцы, Рамэмціэзэр, Есбакаса, Мэйлоці, Ацір, Махазіёт;


і Абдзія, сын Сямэі, сына Галала, сына Ідытуна; дый Барахія, сын Асы, сына Эльканы, які пражываў на панадворку нэтафатытаў.


а таксама з сыноў Гемана: Егіэль і Сямэй; з сыноў жа Ідытуна: Сямэя і Азіэль.


Псальм. Песня. На дзень шабату.


голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас тых, што кажуць, складаючы ахвяры падзякі ў доме Госпада: “Хваліце Госпада Магуццяў, бо добры Госпад, бо на векі міласэрнасць Яго!”, бо Я вярну, як раней, долю гэтае зямлі”, — кажа Госпад.


Затым прыйдзеш на ўзгорак Божы, дзе знаходзіцца стаянка філістынцаў. Калі ўвойдзеш там у горад, сустрэнеш грамаду прарокаў, што сыходзяць з узгорка, і перад імі арфы, тымпаны, бубны і гуслі, і самі яны будуць прарочыць.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы