І падняўся Давід, і пайшоў з усім народам, які пры ім быў, да Баала юдэйскага, каб адтуль прывезці каўчэг Божы, над якім было прызывана імя Госпада Магуццяў, Які сядзіць на херубінах, што над ім.
ПСАЛТЫР 80:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кіраўніку хору. Паводле «Лілея навучання». Асафа. Псальм. Біблія (пераклад А.Бокуна) Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Псальм Асафа. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Кіроўцу хору. На Гэцкім інструмэньце. Псальма Асафава. |
І падняўся Давід, і пайшоў з усім народам, які пры ім быў, да Баала юдэйскага, каб адтуль прывезці каўчэг Божы, над якім было прызывана імя Госпада Магуццяў, Які сядзіць на херубінах, што над ім.
і маліўся ён перад Ім гэтымі словамі: «Госпадзе, Божа Ізраэля, Які сядзіш на херубінах! Толькі ты — Бог усіх валадарстваў зямлі, Ты стварыў неба і зямлю.
Ці добрым Табе здаецца тое, каб прыгнятаць і ганьбіць мяне, стварэнне рук Тваіх, а радзе бязбожнікаў спрыяць?
Псальм. Асафа. Бог багоў Госпад прамовіў і паклікаў зямлю ад усходу сонца аж на захад.
заззяй перад Эфраімам, Бэньямінам, Манасам. Узруш сілу Тваю і прыйдзі, каб збавіць нас.
Як пастыр, пасе статак Свой, зганяе рукою Сваёй ягнят ды прыціскае іх да грудзей Сваіх; Сам носіць матак».
І ўспомніў Ён пра дні мінулыя, пра Майсея і народ Свой. Дзе Той, Хто вывеў іх з мора з пастырам статка Яго? Дзе ж Той, Хто змясціў унутры яго Духа святасці Сваёй?
І ў сярэдзіне між тымі істотамі жывымі — штосьці накшталт вугалёў, падобных да паходняў, што рухаюцца між тымі істотамі жывымі; і агонь кідаў яркі бляск, ды з агню ўздымаліся маланкі.
І слава Госпада паднялася з-над херубінаў да парога святыні, і святыня напоўнілася воблакам, і панадворак напоўніўся бляскам хвалы Госпада.
Вось, Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, паслугача Майго Давіда, які будзе іх пасвіць; ён будзе іх пасвіць, і ён будзе ім пастырам.
і вось, слава Бога Ізраэля прыходзіла з усходу, і голас Яго — быццам гук многіх водаў, і зямля свяцілася ад Яго велічы.
Такім чынам, цяпер, Божа наш, выслухай маленне паслугача Твайго і яго просьбы і пакажы аблічча Тваё над святыняй Тваёй, якая спустошана, дзеля Самога Цябе!
І ён сказаў: «Госпад прыйшоў з Сіная і з Сэіра з’явіўся ім; з’явіўся з гары Паран і прыбыў у Мэрыбу каля Кадэса, з Яго правіцы агонь палае.
Бог жа супакою, Які ўваскрасіў з мёртвых вялікага Пастыра авечак у Крыві вечнага запавету, Госпада нашага Ісуса,
Бо вы былі, як заблуканыя авечкі, але цяпер вярнуліся да Пастыра і Вартаўніка душ вашых.
І горад не патрабуе ўжо ані сонца, ані месяца, каб асвятлялі яго, бо слава Божая асвятляе яго і Ягня ёсць свяцільняй яго.
Дык паслаў народ у Сіло, і прынеслі адтуль каўчэг запавету Госпада Магуццяў, Які сядзеў на херубінах. Пры каўчэгу запавету Бога былі два сыны Гэлі: Хофні і Пінхас.