ПСАЛТЫР 60 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)1 Кіраўніку хору. Паводле «Лілея закону». Міктам. Давідаў. Дзеля павучання. 2 Калі ён выступіў супраць Арам-Нагараім і Арам-Соба, і калі Ёас, вярнуўшыся, перамог Эдом у Саляным лагу: дванаццаць тысяч [чалавек]. 3 Адпіхнуў Ты нас, Божа, зруйнаваў нас. Ты раззлаваны. Павярніся да нас. 4 Ты страсянуў зямлёю, расшчапіў яе; загаі шчыліны яе, бо хістаецца. 5 Паказаў Ты народу Твайму цяжкасці, напаіў нас віном зменлівасці. 6 Тым, хто баіцца Цябе, Ты даў знак, каб уцякалі яны ад лука. 7 Каб уцалелі, успамажы нам правіцаю Тваёй і выслухай нас. 8 Прамовіў Бог у святыні Сваёй: «Узвесялюся і парозню Сіхэм і памераю лагчыну Сукот. 9 Мой Галаад і мой Манаса, а Эфраім — цвярдыня галавы маёй. Юда — жазло маё. 10 Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой». 11 Хто завядзе мяне ў горад абаронны? Хто адвядзе мяне аж да Эдома? 12 Ці ж не Ты, Божа, Які адрынуў нас, ці ж не ўзвысішся Ты, Божа, сярод магуццяў нашых? 13 Дай нам успамогу ў бядзе, бо марнае збаўленне людское. 14 З Богам учынім мы магутнасць, і Ён стопча пераследнікаў нашых. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)