І выйшлі яны з Бэтэля. І адсюль быў яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, як раптам Ракель пачала нараджаць.
МІХЕЯ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ты, Бэтлехэм, Эфрата, ці ж найменшы ты паміж мностваў Юды, бо з цябе для Мяне выйдзе Той, Хто стане Валадаром у Ізраэлі, і паходжанне Яго ад даўніх часоў, ад дзён спрадвечных. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты, Бэтлеем-Эфрата, — найменшы сярод тысячаў Юды, з цябе выйдзе для Мяне Той, Які будзе Правадыром у Ізраілі, Які паходзіць здаўна, ад дзён старадаўніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ты, Віфляеме - Эфрата, ці ж малы ты сярод тысячаў Юдавых? зь цябе пойдзе Мне Той, Які павінен быць Валадаром у Ізраілі, і Якога паходжаньне з пачатку, ад дзён вечных. |
І выйшлі яны з Бэтэля. І адсюль быў яшчэ кавалак дарогі да Эфраты, як раптам Ракель пачала нараджаць.
У мяне, вось, калі я вяртаўся з Падан-Арама, памерла Ракель, маці твая, у зямлі Ханаан, у той жа дарозе, калі заставаўся яшчэ нейкі кавалак да Эфраты, і я пахаваў яе ля дарогі ў Эфрату, якая іншым імем называецца Бэтлехэм».
Не будзе аднятае жазло ад Юды, і кій князя — з-пад ног яго, пакуль не прыйдзе той, чыім яно ёсць і каму скорацца народы.
А Пэнуэль быў бацькам Гэдора, і Эзэр — бацькам Госа: гэта сыны Гура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлехэма.
бо і Юда быў наймужнейшым між сваіх братоў ды з нашчадкаў яго нарадзіліся кіраўнікі, а першародства перанесена было на Язэпа.
Вось, пачулі мы пра той самы [каўчэг], вось, у Эфраце, знайшлі мы яго на палях Яар.
Перш чым паўсталі горы і нарадзілася зямля і сусвет, і спакон вякоў, і на век Ты — Бог.
Але з усяго народа абяры сабе людзей мудрых і богабаязных, у якіх ёсць праўда і якія ненавідзяць хцівасць; і прызнач з іх тысячнікаў, і сотнікаў, і кіраўнікоў над пяццюдзесяццю чалавекамі, і кіраўнікоў над дзесяццю чалавекамі,
і, выбраўшы з усяго Ізраэля людзей здольных, ён зрабіў іх князямі народа, тысячнікамі і сотнікамі, і кіраўнікамі над пяццюдзесяццю, і кіраўнікамі над дзесяццю,
І вырас Ён, быццам парастак перад Ім, і як бы корань з сухой зямлі. Не было ў Ім віду ані красы, каб мы падзівіліся на Яго, і не было выгляду ў Ім, каб нам падабаўся.
Дзеля таго дасць вам Сам Госпад знак. Вось жа, Дзева панясе ва ўлонні і народзіць Сына, і назавуць імя Яго: Імануэль.
І князь яго выйдзе з яго, і валадар паўстане спасярод яго. І Я прыгарну яго, і ён наблізіцца да Мяне, бо хто ёсць той, хто дасць у заклад сэрца сваё, каб наблізіцца да Мяне? — кажа Госпад. —
Пазнавайма, парупімся пазнаць Госпада. Быццам зараніца, прыгатаваны прыход Яго, і прыйдзе Ён, як дождж своечасовы да нас, як дождж позні, што абвадняе зямлю».
У той дзень Я адбудую палатку Давіда, якая ўпала, запраўлю трэшчыны ў ёй, і тое, што развалена, — аднаўлю ды адбудую яе, як у ранейшыя дні,
Цярпі і турбуйся, дачка Сіёна, як парадзіха; бо цяпер выйдзеш з горада, і будзеш жыць у полі, і дойдзеш аж да Бабілона; там будзеш вызвалена, там адкупіць цябе Госпад з рук ворагаў тваіх.
“Меч, падыміся на пастыра Майго і на чалавека, які звязаны са Мною, — кажа Госпад Магуццяў. — Удару пастыра, і разбягуцца авечкі, і павярну руку Сваю супраць малых.
Цешся радасна, дачка Сіёна, гамані, дачка Ерузаліма. Вось, ідзе да цябе Валадар твой, Ён справядлівы і збаўца, ціхмяны, Які сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай.
Калі ж нарадзіўся Ісус у Бэтлехэме Юдэйскім, у дні цара Ірада, вось, прыбылі магі з Усходу ў Ерузалім,
“І ты, Бэтлехэм, зямля Юдава, ніякім чынам не меншая між княствамі Юдавымі, бо з цябе для Мяне выйдзе Правадыр, Які будзе валадарыць Маім народам Ізраэлем”».
Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
І пачалі Яго вінаваціць, кажучы: «Мы выявілі, што Ён бунтуе наш народ, і забараняе плаціць падатак цэзару, і называе сябе Хрыстом Царом».
І быў над Ім надпіс напісаны грэцкімі, рымскімі і гебрайскімі літарамі: «Гэта Цар Юдэйскі».
Ці ж Пісанне не сказала: “З роду Давіда, з селішча Бэтлехэм, адкуль быў Давід, прыходзіць Хрыстос”»?
Дык выбраў я тады з вашых пакаленняў мужоў мудрых і выпрабаваных, і паставіў іх князямі над вамі: тысячнікамі, сотнікамі, кіраўнікамі над пяццюдзесяццю, кіраўнікамі над дзесяццю і загадчыкамі працы для пакаленняў вашых.
Ведама ж, што з Юды паходзіць наш Госпад, а Майсей нічога не казаў аб святарах з гэтага пакалення.
Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, – аб Слове жыцця, –
І мае на вопратцы і на сцягне Сваім напісанае імя: Валадар валадароў і Госпад пануючых.
І анёлу царквы, што ў Смірне, напішы: вось што кажа Першы і Апошні, Які быў мёртвы і ажыў:
І сказаў мне: «Сталася! Я – Альфа і Амега, Пачатак і Канец. Прагнучаму дам Я піць дарма з крыніцы жыцця.
Таксама быў адзін юнак у Бэтлехэме Юдэйскім з роду Юды; і быў ён левіт, і жыў там як чужынец.
У часы, калі судзілі суддзі, запанаваў голад на зямлі. І адзін чалавек з Бэтлехэма Юдэйскага пайшоў з жонка? сваёй і двума сынамі, каб пасяліцца ў зямлі Мааб.
Увесь народ, які быў у браме, і старэйшыны адказалі: «Мы з’яўляемся сведкамі; хай Госпад зробіць гэтую жанчыну, якая ўвойдзе ў дом твой, падобнай да Ракель і Ліі, якія абедзве збудавалі дом Ізраэля. Набывай багацце ў Эфраце і зрабі слаўным імя тваё ў Бэтлехэме!
А вы сёння адкінулі Бога вашага, Які ратаваў вас ад усякіх бед і трывог вашых, і сказалі: “Не трэба, але пастаў над намі цара!” Дык цяпер станьце перад Госпадам па пакаленнях вашых і па родах».
А Давід быў сынам эфратца, аб якім гаварылася раней, з Бэтлехэма юдэйскага, імя якога было Ясэй; ён меў восем сыноў і ў часы Саўла быў ужо чалавекам старым і ўмудроным гадамі сярод людзей.
Занясі таксама гэтых дзесяць кавалкаў сыру для тысячніка, і наведай братоў сваіх, ці добра ім там, і даведайся пра патрэбы іх».
Выведайце і агледзьце ўсе яго схованкі, у якіх ён хаваецца, і вярніцеся да мяне ў пэўнае месца, каб і я пайшоў з вамі; бо, калі будзе ён у зямлі гэтай, я перашукаю яго ва ўсіх мясцовасцях Юды».
і ўстановіць сабе тысячнікаў, і сотнікаў, і аратых земляў сваіх, і жняцоў пасеваў, і кавалёў зброі і калясніц сваіх.