Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЯНА 1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачамі, што разглядалі, ды чаго дакраналіся нашы рукі, – аб Слове жыцця, –

2 і жыццё аб’явілася, і мы ўбачылі, і сведчым, і прапаведуем вам гэтае жыццё вечнае, якое было ў Айца і аб’явілася нам, –

3 весцім вам, што мы ўбачылі і пачулі, каб і вы мелі супольнасць з намі. А супольнасць наша – з Айцом і Сынам Яго Ісусам Хрыстом.

4 І мы гэта пішам вам, каб наша радасць была поўнаю.

5 І такая вось вестка, якую мы пачулі ад Яго ды абвяшчаем вам, што Бог ёсць святло і няма ў Ім ніякае цемры.

6 Калі мы будзем казаць, што маем супольнасць з Ім, а ходзім у цемры, мы хлусім і размінаемся з праўдай.

7 Калі ж мы ходзім ў святле, так як Ён у святле, тады маем супольнасць адны з аднымі, і Кроў Ісуса Хрыста, Сына Яго, ачышчае нас ад усякага граху.

8 Калі мы кажам, што не маем граху, дык падманваем саміх сябе і праўды няма ў нас.

9 Калі вызнаём нашы грахі, дык Ён – верны і справядлівы, каб дараваць нам грахі ды ачысціць нас ад усякае несправядлівасці.

10 Калі мы кажам, што не грашым, дык робім Яго ашуканцам, і слова Яго няма ў нас.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы