Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А сыны Ізраэля: Рубэн, Сімяон, Леві, Юда, Ісахар, Забулон,

2 Дан, Язэп, Бэньямін, Нэфталі, Гад, Асэр.

3 Сыны Юды: Гэр, Анан і Шэла: гэтыя тры нарадзіліся ў яго ад дачкі Шуа, хананейкі. Гэр жа быў першародным Юды, ліхі перад Госпадам, і Ён забіў яго.

4 А Тамар, нявестка яго, нарадзіла яму Пэрэса і Зару; дык усіх сыноў Юды пяцёра.

5 А сынамі Пэрэса былі Эсром і Гамул.

6 Таксама сыны Зары: Замбры, і Этан, і Геман, Халхол і таксама Дарда; разам — пяць.

7 Сыны Хармі: Ахар, які ўстрывожыў Ізраэль і зграшыў крадзяжом заклятага.

8 Сын Этана: Азарыя.

9 Сыны ж Эсрома, што нарадзіліся ў яго: Ерамээль, і Арам, і Калеб.

10 А Арам быў бацькам Амінадаба, Амінадаб жа быў бацькам Наасона, кіраўніка сыноў Юды.

11 Наасон таксама быў бацькам Салмона, з якога нарадзіўся Баоз.

12 Баоз жа быў бацькам Абэда, які і сам меў сына Ясэя.

13 А Ясэй быў бацькам першароднага Эліяба, другога Абінадаба, трэцяга Самы,

14 чацвёртага Натанаэля, пятага Радая,

15 шостага Асома, сёмага Давіда.

16 Іх сёстрамі былі: Сэруя, і Абігайль; сыны Сэруі: Абісай, Ёаб і Асаэль — трое.

17 А Абігайль нарадзіла Амасу, бацькам якога быў Етэр, ізмаэлец.

18 Калеб жа, сын Эсрома, ад жонкі сваёй на імя Азуба меў сыноў Ерыёта, Ясэра, і Сабаба, і Ардона.

19 Калі памерла Азуба, Калеб узяў сабе за жонку Эфрату, якая нарадзіла яму Гура.

20 А Гур быў бацькам Ура, а Ур быў бацькам Бесэлеэля.

21 Потым Эсром пайшоў да дачкі Махіра, бацькі Галаада, і ўзяў яе за жонку, калі сам ён меў шэсцьдзесят гадоў; яна нарадзіла яму Сэгуба.

22 Але і Сэгуб меў сына Яіра, які меў у зямлі Галаад дваццаць тры гарады.

23 І забралі Гэсур і Арам у іх гарады Яіра, і Канат, і пасяленні яго — шэсцьдзесят гарадоў. Усе яны належалі сынам Махіра, бацькі Галаада.

24 А калі памёр Эсром, то Калеб пайшоў да Эфраты, жонкі Эсрома, бацькі свайго. Эсром меў таксама жонку Абію, якая нарадзіла яму Асура, бацьку Тэкуа.

25 Сынамі Ерамээля, першароднага Эсрома, былі: Рам — яго першародны, і Буна, і Аран, і Асом, і Ахія.

26 Ерамээль меў таксама другую жонку на імя Атара, якая была маці Анама.

27 Але і сынамі Рама, першароднага Ерамээля, былі: Маас, і Ямін, і Акар.

28 А сынамі Анама былі: Самай і Яда. Сынамі ж Самая — Надаб і Абісур.

29 Імя ж жонкі Абісура — Абіайл, якая нарадзіла яму Агабана і Маліда.

30 А Надаб меў сыноў: Саледа і Апайма; Салед жа памёр, не маючы дзяцей.

31 А сын Апайма Есі, які быў бацькам Сэсана; Сэсан жа быў бацькам Агалая.

32 Сынамі ж Яды, брата Сэмэя, былі Етэр, і Ёнатан; але і Ятэр памёр бяздзетны.

33 А Ёнатан меў сыноў Палета і Зізу. Яны былі сынамі Ерамээля.

34 Сэсан жа не меў сыноў, але меў дачок і паслугача егіпцяніна на імя Ераа;

35 і яму аддаў ён дачку сваю за жонку, якая нарадзіла яму Этэя.

36 А Этэй меў сына Натана, і Натан быў бацькам Забада;

37 таксама Забад меў сына Афлала, і Афлал быў бацькам Абэда.

38 Абэд меў сына Егу, і Егу быў бацькам Азарыі.

39 Азарыя меў Гэлеса, і Гэлес быў бацькам Эласы.

40 Эласа быў бацькам Сісамоя, а Сісамой быў бацькам Сэлума;

41 Сэлум меў сына Яцэмія, і Яцэмій быў бацькам Элісамы.

42 А сыны Калеба, брата Ерамээля: Мэса, яго першародны, а ён быў бацькам Зіфа; і сын яго Марэса — бацькам Геброна.

43 А сыны Геброна: Корэ, і Тафуа, і Рэкем, і Сама.

44 Сама меў Рагама, бацьку Еркаама, і Рэкем быў бацькам Самы.

45 Сынам Самы быў Маон, і Маон быў бацькам Бэтсура.

46 Эфа ж, наложніца Калеба, нарадзіла: Харана, і Мосу, і Гезэза; Харан жа меў Гезэза.

47 Сыны Ягадая: Рэгэм, і Ётам, і Гэзан, і Палет, і Эфа, і Сааф.

48 Наложніца Калеба Мааха нарадзіла Сабэра і Тарану.

49 Нарадзіла яна таксама Саафа, бацьку Мадмены, Суэ, бацьку Махбены і бацьку Габы. Акса ж была дачкой Калеба.

50 Гэта былі сыны Калеба. Сыны Гура, першароднага Эфраты: Сабал, бацька Карыят-Ярыма,

51 Салмон, бацька Бэтлехэма, Гарыф, бацька Бэтгадэра.

52 Сабал, бацька Карыят-Ярыма, меў сыноў: Раая, палову Манагатаў.

53 І плямёны Карыят-Ярыма: ятрэі, і путэі, і суматэі, і масэрэі. З іх выйшлі: сараіты і эстааліты.

54 Сыны Салмона: Бэтлехэм, і Нэтафатыты, Атарот-Бэт-Ёаб, і палова Манагатаў з Сараа,

55 І плямёны Карыят-Сэфэра, што пражываюць у Явісе: тэратэі, сэматэі і сухатэі. Яны кінэі, якія нарадзіліся ад Амата, бацькі дому Рэхаба.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы